Берна́рд Дэскло́т (катал.: Bernat Desclot) — каталонскі летапісец, вядомы сваім апісаннем кароткага панавання Педра III Арагонскага (1276-85). Яго твор  (катал.) склаў адну з чатырох частак «Вялікіх каталонскіх хронік  (катал.)», на якія абапіраюцца сучасныя гісторыкі пры звароце да палітычнага і ваеннага жыцця Каралеўства Арагона і Княства Каталоніі ў XIII—XIV стагоддзях[Заўвагі 1], у тым ліку «Арагонскі крыжовы паход». Хоць «Хроніка» Дэсклота пачынаецца ад XI стагоддзя, аднак найбольшую цікавасць уяўляюць менавіта падзеі пры памяці летапісца. Бернард напісаў свой твор у стылі рыцарскага раману, і ён разбаўлены драматычнымі маналогамі галоўных персанажаў і захоплівальнымі эпізодамі, напрыклад пра ўцёкі Педравага брата, Хаймэ II, з фартэцыі Перпіньян праз каналізацыю.

Бернард Дэсклот
Помнік Бернарду Дэсклоту ў Барселоне (не захаваўся).
Помнік Бернарду Дэсклоту ў Барселоне (не захаваўся).
Дата нараджэння 1240[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1280[2]
Грамадзянства
Род дзейнасці летапісец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Старонка з Бернардавай хронікі.

Уласна пра Бернарда не захавалася ніякіх звестак, акрамя тых невялічкіх, што можна пачарпнуць з «Хронікі».

Зноскі правіць

  1. Астатнія тры часткі — аўтабіяграфіі Хаймэ I Арагонскага і Рамона Мунтаньера, а таксама каралеўская хроніка Педра IV.
  1. а б Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968. Праверана 21 жніўня 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі правіць