Берталан Секей

венгерскі мастак

Берталан Секей (часам памылкова Шэкелі; сапр. імя Барталамей Секей, венг.: Székely Bertalan, 8 мая 1835, Колажвар — 21 жніўня 1910, Мацьяшфёльд, каля Будапешта) — буйны венгерскі мастак-рамантык.

Берталан Секей
венг.: Székely Bertalan
Фатаграфія
Аўтапартрэт (1859)
Дата нараджэння 8 мая 1835(1835-05-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1910(1910-08-21)[1][2][…] (75 гадоў) ці 22 жніўня 1910(1910-08-22) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ágoston Székely[d] і Arpad Székely von Adamos[d]
Род дзейнасці мастак, history painter
Месца працы
Жанр партрэт
Уплыў на Шыман Холашы, Octavian Smigelschi[d], Gyula Tichy[d] і János Böhm[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Берталан Секей нарадзіўся ў Трансільваніі. З 1851 па 1855 год вывучаў жывапіс у Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Іагана Непамука Гейгера і Карла Раля. У 1855 годзе Секей вяртаецца ў Трансільванію, дзе выкладае маляванне і піша шыльды для крам. У 1858 годзе ён працуе ва ўладаннях графаў Айхельбургаў, у тым жа годзе жэніцца. Узімку 1859 года мастак пераяжджае ў Мюнхен, дзе працягвае сваю адукацыю ў Карла фон Пілаці. Прыблізна з гэтага часу Секей усё больш сваёй увагі надае адлюстраванню на палатне падзей венгерскай гісторыі.

У 1862 годзе Берталан Секей пераязджае ў Пешт. У 1863 годзе яго карціна «Уцёкі імператара Карла VII» перамагае на мастацкім конкурсе, і на атрыманую грашовую прэмію мастак здзяйсняе паездку ў Францыю (Парыж) і Галандыю, з якой у 1864 годзе вяртаецца на радзіму.

Акрамя славы стваральніка палотнаў на гістарычную тэматыку, Б. Секей быў вядомы як цудоўны партрэтыст. Свае лепшыя творы мастак стварае ў 1870-я гады. У 1880-х гадах ён таксама займаецца насценным жывапісам (Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр, Кафедральны сабор у Пешце, ратуша ў Кечкемеце і інш.). З 1902 года ён — дырэктар мастацкай школы.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Bertalan Székely von Adamos // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bertalan (Bartholomäus) Székely von Ádámos // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 кастрычніка 2020.

Спасылкі правіць