Берш (Sander volgensis ) — від прамянёвапёрых рыб з сямейства Акунёвыя (Percidae).

Берш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sander volgensis (Gmelin, 1789)

Сінонімы
паводле FishBase[1]:
  • Lucioperca sandra volgensis
    (Gmelin, 1789)
  • Lucioperca volgensis (Gmelin, 1789)
  • Perca volgensis Gmelin, 1789
  • Sander volgense (Gmelin, 1789)
  • Schilus pallasii Krynicki, 1832
  • Stizostedion volgensis (Gmelin, 1789)
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  650179
NCBI  62729

Біялагічнае апісанне правіць

Памеры невялікія: дасягае 45 см даўжыні і вагі 1,2—2,5 кг. Вонкава падобны да судака, але ў адрозненне ад яго не мае іклаў. Спеласці дасягае ў 3—4 гады[2]. Нераст у красавіку—маі[2]. Як і судак звычайны з’яўляецца зграйнай рыбай. Сілкуецца планктонам і дробнай рыбай[2]. Памер ахвяраў гэтай рыбы вагаюцца ад 0,5 да 7,5 см.

Арэал правіць

Сустракаецца ў ніжнім і сярэднім цячэнні рэк басейнаў Каспійскага, Азоўскага і Чорнага мораў[2], выходзіць у Каспійскае мора.

Зноскі

  1. Synonyms of Sander volgensis (Gmelin, 1789) у базе дадзеных FishBase (англ.)
  2. а б в г Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 58. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура правіць