Беспарадкі ў Албаніі (1997)

Беспарадкі ў Албаніі адбываліся ў студзені-сакавіку 1997 года. Важным вынікам гэтых падзей стала разрабаванне ваенных складоў і раскраданне стралковай зброі, частка якой апынулася ў руках албанскіх паўстанцаў у Косаве [1] .

Сцяг Албаніі Гісторыя Албаніі
Герб Албаніі
ілірыйцы
Далмацыя
Славянізацыя Албаніі
Візантыйская Албанія
Албанскія княствы
Войны Скандэрбега
Лежская ліга
Венецыянская Албанія
Асманская Албанія
Албанскія пашалыкі
Прызрэнская ліга
Княства Албанія
Рэспубліка Албанія
Каралеўства Албанія
Італьянская акупацыя Албаніі
Нямецкая акупацыя Албаніі
Народна-вызваленчая барацьба
Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія
Беспарадкі 1997 года
Сучасная Албанія

Партал «Албанія»

Пратэсты правіць

Пасля краху ў студзені 1997 гады сеткі фінансавых пірамід Албанія сутыкнулася з самым сур’ёзным крызісам за посткамуністычны перыяд. Ад дзеянняў банкаў пацярпела больш за 300 тысяч чалавек. Насельніцтва страціла ад 1,5 да 2 млрд. даляраў. Першыя пратэсты пачаліся ў той жа дзень, калі было абвешчана аб банкроцтве «фінансавых пірамід». Пачынаючы з 15 студзеня ў гарадах Тырана, Люшня і Влёра адбываліся выступленні ашуканых укладчыкаў, якія патрабавалі ад урада вярнуць свае зберажэнні. Аднак урад адмовіўся кампенсаваць страты насельніцтва, абмежаваўшыся забаронай дзейнасці «пірамід» [2].

Паўстанне правіць

У канцы лютага пачалося паўстанне на поўдні краіны, у гарадах Влёра і Саранда, дзе насельніцтва захапіла зброю з вайсковых складоў. Адстаўка ўрада, аб’яўленая 1 сакавіка, і ўвядзенне ў краіне надзвычайнага становішча не змаглі спыніць паўстанне. 2 сакавіка парламент аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча. Салі Берыша аддаў войскам загад заняць мяцежныя гарады, але тыя адмовіліся адкрываць агонь і часткова перайшлі на бок народа. Паўстанцы сталі бесперашкодна захопліваць усе паўднёвыя гарады і да сярэдзіны сакавіка знаходзіліся на подступах да Тыраны. Пачалася эвакуацыя дыпламатычных прадстаўніцтваў (аперацыі " Страказа " і «Серебряная прорубь»[en]). Новая хваля бежанцаў лінула ў Грэцыю і Італію. Далейшае пашырэнне паўстання было прыпынена толькі пасля таго, як улады ўзламалі вайсковыя склады ў Тыране, Дурэсе і Каваі і раздалі зброю сваім прыхільнікам у цэнтры і на поўначы Албаніі.

Урэгуляванне канфлікту правіць

У канцы сакавіка ўрад Албаніі звярнуўся да заходнееўрапейскіх дзяржаў з просьбай аб ваеннай інтэрвенцыі з мэтай прадухілення грамадзянскай вайны. 28 сакавіка Савет Бяспекі ААН прыняў рашэнне аб накіраванні ў Албанію 7000 тысячнага кантынгенту шматнацыянальных сіл ААН пад кіраўніцтвам Італіі для забеспячэння аховы пры правядзенні гуманітарных аперацый па размеркаванні харчавання. Замежныя вайскоўцы размяшчаліся ва ўсіх буйных партовых гарадах і ў міжнародным аэрапорце паблізу Тыраны. Шматнацыянальныя сілы заставаліся ў Албаніі да 14 жніўня 1997 года. За тры месяцы супрацьстаяння ў краіне было забіта 1,5 тыс. чалавек, яшчэ 3,5 тыс. атрымалі раненні.

Наступствы правіць

11 сакавіка 1997 года прэзідэнт Салі Берыша адправіў у адстаўку кіраўніка ўрада Аляксандэра Мексі . Яго змяніў прадстаўнік Сацыялістычнай партыі Башкі Фіно . На парламенцкіх выбарах у чэрвені Сацпартыя атрымала перамогу, прэзідэнтам быў абраны Рэджэп Мэйдані, урад узначаліў Фатас Нана . Такім чынам, беспарадкі 1997 фактычна прывялі да змены ўлады ў Албаніі.

У выніку гэтых беспарадкаў былі разрабаваны вайсковыя склады, на якіх захоўваліся вялізныя запасы зброі, назапашаныя за ўвесь час існавання камуністычнага рэжыму, і выкрадзена да 610 тысяч адзінак стралковай зброі. [3] Большая частка гэтай зброі аказалася ў руках албанскіх паўстанцаў у Косаве [4] .

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Kosovo: Background to crisis (March 1999). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2008. Праверана 17 чэрвеня 2010.
  2. Николай Зубов, Владимир Бескромный. Голодный бунт обманутых ростовщиков. Коммерсант (11 сакавіка 1997). Праверана 19 лютага 2009.
  3. Албания: за 8 лет удалось конфисковать лишь треть оружия у населения. РИА-Новости (10 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 19 лютага 2009.
  4. Kosovo: Background to crisis (March 1999). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2008. Праверана 17 чэрвеня 2010.