Бесступеньчатая перадача

Бесступеньчатая перадача — механізм для плаўнай змены частаты вярчэння вядзёнага вала ў транспартных машынах, станках, прыладах; частка варыятара.

Paбoтa варытара

Адрозніваюць механічныя і электрычныя бесступеньчатыя перадачы. У залежнасці ад віду перадавальных звёнаў механічныя бесступеньчатыя перадачы бываюць з вадкім рабочым звяном (гідраўлічныя), з гнуткім (раменныя і ланцуговыя) і жорсткім звёнамі. Паводле характару работы перадачы з гнуткім і жорсткім звёнамі падзяляюцца на фрыкцыйныя (трэння) і зачэплівання, бесперапыннага дзеяння і імпульсныя.

Электрычная бесступеньчатыя перадачы выконваецца па сістэме генератар — рухавік. Яны выкарыстоўваецца ў транспартных машынах і інш. для перадачы вялікіх магутнасцяў (гл. электрычны прывод).

Выкарыстанне бесступеньчатых перадач павышае прадукцыйнасць машын, паляпшае магчымасці кіравання.