Бефінд (спадарожнік)

Бефінд (ірл. Bebhionn) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн з прамым арбітальным абарачэннем. Названы імем волаткі з кельцкай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXVII. Належыць да Гальскай групы.

Гісторыя адкрыцця правіць

Бефінд была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 11. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г.