Блакітны ара, таксама Сіне-жоўты ара[1] (Ara ararauna) — птушка сямейства папугаевых.

Блакітны ара
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ara ararauna Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177661
NCBI  9226
EOL  45510823

Знешні выгляд правіць

Даўжыня цела 80-95 см, крыла — 37-39 см, хваста — 52 см; вага 900—1300 г. Верхняя частка апярэння цела ярка-блакітная, бакі шыі, грудка і жывот аранжава-жоўтыя. Покрыўныя пёры хваста ярка-блакітныя. Горла чорнае. Шчокі спераду без пёраў, маюць шэра-белы колер у чаргаванні з чорнымі палоскамі. Дзюба чорная, вельмі моцная і здольная лушчыць арэхі і перагрызаць галіны дрэў. Ногі буравата-чорныя. Радужка саламяна-жоўтая. Голас гучны і рэзкі, сугучны з назвай птушкі.

 
Ара

Распаўсюджанне правіць

Гняздуе ад усходняй часткі Панамы да Бразіліі і Паўночнага Парагвая. Ёсць меркаванне, што ў Трынідадзе гэтая птушка вымерла.

Лад жыцця правіць

Жыве ў некранутых трапічных лясах, аддаючы перавагу прыбярэжным раёнам рэк. Селіцца таксама ў горных далінах да субальпійскіх лугоў. Вельмі прывязаны да месцаў свайго пражывання. Карміцца ​​вылятае рана на досвітку ў месцы на адлегласці да 25 км ад гнязда і вяртаецца пасля заходу. Вядзе парны або адзіночны лад жыцця, зграй не ўтварае. Трымаецца ў кронах высокіх дрэў.

Размнажэнне правіць

 

Шлюбны перыяд са снежня па сакавік. Гняздуе вельмі высока ў дуплах дрэў, часцей за ўсё пальмаў, будуе гнёзды на галінках. Далёка ад гнездзішчаў, як правіла, не лётае. У кладцы 2-3 яйкі, але бывае і да 5. Наседжвае самка на працягу 24-30 дзён. Маладыя птушкі пакідаюць гняздо ва ўзросце каля 3 месяцаў, але бацькі апякуюць іх яшчэ 2-3 месяцы, пасля чаго тыя пераходзяць да самастойнага жыцця. Па афарбоўцы маладыя птушкі амаль не адрозніваюцца ад дарослых, але маюць больш светлую дзюбу і шэра-карычневы колер радужкі.

Утрыманне ў няволі правіць

Маладыя асобіны вельмі добра прыручаюцца. З даўніх часоў іх прыручалі карэнныя жыхары, у якіх ён быў любімай птушкай. У Еўропе вядомыя з XVII стагоддзя. Здольныя вымаўляць некалькі дзясяткаў слоў. Хоць і папулярныя як хатнія жывёлы з-за прыгажосці і магчымасці пераймаць чалавечую гаворку, цяжкія ва ўтрыманні і патрабуюць вялікай увагі, у адрозненне ад традыцыйных улюбёнцаў — сабак і катоў. Вельмі інтэлектуальная птушка.

Мае моцны крыклівы голас, чым стварае нязручнасці для суседзяў. Пастаянна грызе розныя прадметы, перакусвае нават сталёвы дрот.

Сілкуецца разнастайнай расліннай ежай: арэхі, семечкі, трава, садавіна і гародніна (у тым ліку і сушаныя), зеляніна і г. д.

Некаторыя харчовыя прадукты (вішнёвыя костачкі, авакада, шакалад і кава) атрутныя для птушкі.

Зноскі

  1. Напісанне Блакітны ара, Сіне-жоўты ара ў адпаведнасці з: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 442-443. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).