Блакітны грот (Капры)

Блакітны грот (італ.: Grotta Azzurra) — грот на паўночным беразе вострава Капры (Італія). Даўжыня грота 56 метраў, шырыня 30, вышыня зводу над узроўнем вады 15 метраў, вышыня ўваходу да 1,3 метра. У грота адзіны ўваход з боку мора, і трапіць у яго можна толькі на лодцы. З-за нізкага ўваходу ў штармавое надвор’е ўваход у грот недаступны. Дно затоплена морам, дзякуючы чаму святло, якое пранікае ў грот, надае вадзе і ўсёй пячоры прыгожы блакітны колер. Прыгажосць грота была апісана нямецкім паэтам і жывапісцам Аўгустам Копішам, пасля чаго грот стаў адной з самых папулярных славутасцяў Капры.

Блакітны грот
італ.: Grotta Azzurra

Уваход у Блакітны грот

Спасылкі правіць