Бланска (чэшск.: Blansko) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бланска. Плошча — 862,65 кв. км, насельніцтва складае 106 696 чалавек. У раёне налічваецца 116 муніцыпалітэтаў, з якіх 8 — гарады, 9 — мястэчкі.

Раён Бланска
Okres Blansko
Краіна  Чэхія
Статус Раён
Уваходзіць у Паўднёвамараўскі край
Адміністрацыйны цэнтр Бланска
Насельніцтва (29 мая 2009) 106 696 чалавек
Шчыльнасць 123,68 чал./км²
Плошча 862,65 км²
Раён Бланска на карце
Код ISO 3166-2 CZ-641
Код аўтам. нумароў BK (да 2001)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Размешчаны на поўначы края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на поўдні і Вішкаў на паўднёвым усходзе. На ўсходзе мяжуе з раёнам Просцеёў Оламаўцкага края; на поўначы з раёнам Світаві Пардубіцкага края; на захадзе — з раёнам Ждзяр-над-Сазаваў краі Высачына.

Гарады і насельніцтва правіць

Даныя на 2009 год:

Горад Насельніцтва
Бланска 21 129
Боскавіцы 11 426
Летавіцы 6 836
Адамаў 4 712
Вельке-Опатавіцы 4 017
Раец-Естршэбі 3 676
Кунштат 2 687
Олешніцы 1 732
Усяго Жанчын Мужчын
106 696
(100 %)
54 171
(50,77 %)
52 525
(49,23 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 123,68 чал./км²; 52,69 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Спасылкі правіць