Блізкая Іспанія (лац.: Hispania Citerior) — правінцыя рымскай рэспублікі на Пірэнейскім паўвостраве, размешчаная на паўночным усходзе сучаснай Іспаніі і ў даліне ракі Эбра (лац.: Iberus), па якой увесь паўвостраў атрымаў назву іберыйскага. Сталіцай правінцыі быў горад Тарака.

Падзел Іспаніі на Блізкую і Далёкую ў 197 да н.э..
Іспанія пасля рэформы Цэзара Аўгуста ў 27 да н.э.

У выніку рэформаў Аўгуста пасля канчатковага заваявання Пірэнейскага паўвострава рымлянамі, якое скончылася Кантабрыйскімі войнамі, правінцыя Блізкая Іспанія была аб'яднана з Галісіяй (лац.: Gallaecia), часткай правінцыі Далёкая Іспанія. Такім чынам, узнікла новая правінцыя Тараконская Іспанія (лац.: Hispania Tarraconensis, ісп.: Tarraconense).

Літаратура правіць

  • Géza Alföldy: Fasti Hispanienses. Senatorische Reichsbeamte und Offiziere in den spanischen Provinzen des römischen Reiches von Augustus bis Diokletian. Steiner, Wiesbaden 1969 (S. 3-130, 230—252 zu den Beamten der Hispania citerior)
  • Tilmann Bechert: Die Provinzen des römischen Reiches. Einführung und Überblick. Von Zabern, Mainz 1999, ISBN 3-8053-2399-9, S. 65-71