Богуслаў Дворжак

Богуслаў Дворжак (чэшск.: Bohuslav Dvořák; 30 снежня 1867, Прага — 16 лютага 1951, Левінске Олешніцы) — чэшскі мастак.

Богуслаў Дворжак
чэшск.: Bohuslav Dvořák
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 снежня 1867(1867-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1951(1951-02-16) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар
Жанр жывапіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Вывучаў жывапіс у класе пейзажу Юліуса Маржака пражскай Акадэміі мастацтваў у перыяд паміж 1889 і 1897 гадамі. З задавальненнем удзельнічаў у плэнерах, выездах на прыроду «на эскізы», якія арганізоўваліся яго настаўнікам. У мастацкім стаўленні найбольш блізка да яго стаялі яго аднакашнікі-студэнты Антанін Славічак і Францішак Каван, з якімі Дворжака звязвалі таксама сяброўскія адносіны.

Найбольш значныя працы Б. Дворжака складаліся ў афармленні будынка пражскага Нацыянальнага музея на мяжы XIXXX стагоддзяў — замову на яго атрымаў яшчэ Юліус Маржак у 1895 годзе, аднак з прычыны цяжкай хваробы не змог яго самастойна выканаць. Сумесна з дачкой Маржака, Жазэфінай (Пепай) Маржаковай, Б. Дворжак ствараў насценны жывапіс на тэмы з чэшскай гісторыі. Мастак быў адным з выбітных вучняў Ю. Маржака, пісаў у рэалістычным стылі. Вядомы таксама сваімі выявамі раслін і грыбоў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура правіць

  • Julius Mařák and his Pupils, National Galerie Prag, 1999