Сэмюэль Бодэ Мілер (англ.: Samuel Bode Miller, нар. 12 кастрычніка 1977, Істан, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) — знакаміты амерыканскі гарналыжнік, 4-кратны чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету, алімпійскі чэмпіён і 6-разовы прызёр Алімпійскіх гульняў у 4 розных дысцыплінах. Па колькасці алімпійскіх узнагарод у гісторыі гарналыжнага спорту саступае толькі нарвежцу Чэцілю Андрэ Омату.

Алімпійскія ўзнагароды
Бодзе Мілер у 2011 годзе
Бодзе Мілер у 2011 годзе
Гарналыжны спорт (мужчыны)
Срэбра Солт-Лэйк-Сіці 2002 Гіганцкі слалам
Срэбра Солт-Лэйк-Сіці 2002 Камбінацыя
Срэбра Ванкувер 2010 Супергігант
Бронза Ванкувер 2010 Хуткасны спуск
Золата Ванкувер 2010 Суперкамбінацыя
Бронза Сочы 2014 Супергігант
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Золата Санкт-Морыц 2003 Гіганцкі слалам
Золата Санкт-Морыц 2003 Камбінацыя
Срэбра Санкт-Морыц 2003 Супергігант
Золата Борміа 2005 Супергігант
Золата Борміа 2005 Хуткасны спуск

Спартыўная кар'ера правіць

Дэбютаваў у Кубку свету 20 лістапада 1997 года ў амерыканскім Парк-Сіці і адразу ж заняў 11-е месца ў гіганцкім слаламе. Упершыню падняўся на подыум на этапах Кубка свету ў снежні 2000 года ў французскім Валь-д'Ізеры. Там жа праз год Бодэ атрымаў першую перамогу (гіганцкі слалам).

На 2 лютага 2014 за сваю кар'еру атрымаў 33 перамогі на этапах Кубка свету (хуткасны спуск — 8, супергігант — 5, гіганцкі слалам — 9, слалам — 5, камбінацыя/суперкамбінацыя — 6), 78 разоў быў у тройцы прызёраў. Па агульным ліку на этапах перамог Мілер займае 7-е месца ў гісторыі Кубка свету.

Акрамя таго Мілер — адзін з 5 гарналыжнікаў (разам з Пірмінам Цурбрыгенам, Маркам Жырардэлі, Гюнтэрам Мадэры і Чэцілем Андрэ Оматам), хто перамагаў ва ўсіх сучасных дысцыплінах гарналыжнага спорту. Пры гэтым Мілер — адзіны, хто атрымаў не менш за 5 перамог у кожнай з дысцыплін.

Разам з Філам Марэ Мілер — самы паспяховы амерыканец ў гісторыі Кубкаў і чэмпіянатаў свету. Мілер ўдзельнічаў у 5 Алімпіядах (1998, 2002, 2006, 2010 і 2014), дзе заваяваў 6 медалёў — 1 золата, 3 срэбра і 2 бронзы. Ён адзіны амерыканец, які выйграў за кар'еру 6 алімпійскіх медалёў у гарналыжным спорце. Па гэтым паказчыку сярод мужчын саступае толькі Чэцілю Андрэ Омату, на рахунку якога 8 алімпійскіх узнагарод.

Сярод сваіх хобі Бодэ называе гольф, тэніс, боўлінг і еўрапейскі футбол.

Пасля сезону 2009/10 Мілер падумваў аб завяршэнні гарналыжнай кар'еры, але вырашыў працягнуць спаборнічаць.[1] У пачатку сезона 2013/14 Бодэ вярнуўся на трасы Кубка свету пасля траўмы, ужо 8 снежня 2013 года падняўся на подыум, стаўшы другім у гіганцкім слаламе ў амерыканскім Бівер-Крык.

На Алімпійскіх гульнях 2014 у Сочы заваяваў бронзу (разам з Янам Худэкам) у супергіганце, стаў самым узроставым прызёрам Алімпіяд у гарналыжным спорце.[2]

Зноскі

  1. Боде Миллер продолжает карьеру. «Спорт-Экспресс» (16 августа 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана 28 жніўня 2010.
  2. Горнолыжник Боде Миллер побил олимпийский рекорд Омодта

Спасылкі правіць