Бой каля Порт-Артура

Напад на Порт-Артур у ноч на 26 студзеня (8 лютага) — 27 студзеня (9 лютага1904 года — японская эскадра без папярэджання напала на расійскі Порт-Артур[1], што стала пачаткам руска-японскай вайны. Напад японскага флота пачаўся з начной атакі атрада мінаносцаў на рускую эскадру ў Порт-Артуры і працягнуўся з удзелам буйных надводных караблёў наступнай раніцай.

Напад на Порт-Артур
Асноўны канфлікт: Руска-японская вайна
Дата 26 студзеня (8 лютага) — 27 студзеня (9 лютага1904 года
Месца Порт-Артур
Вынік Тактычная нічыя
Стратэгічная перамога японскага флота
Праціўнікі
Расійская імперыя Расійская імперыя Японская імперыя Японская імперыя
Камандуючыя
Андрэеўскі сцяг О. В. Старк Сцяг ВМС Японіі Тога Хэйхаціра
Сцяг ВМС Японіі Дэва Сігэта
Сілы бакоў
7 браняносцаў, 5 крэйсераў 6 браняносцаў, 5 крэйсераў, 15 эскадраных мінаносцаў, 20 мінаносцаў
Страты
150 чалавек забітымі і параненымі, 7 караблёў пашкоджаны 90 чалавек забітымі і параненымі, некалькі караблёў пашкоджаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Начная атака мінаносцаў 8—9 лютага 1904 правіць

Каля 22:30 8 лютага 1904 года атрад з 10 японскіх мінаносцаў сустрэўся з патрульнымі рускімі мінаносцамі каля Порт-Артура. Рускія караблі, не маючы загаду, у бой не ўступілі. Тым не менш, у выніку нервовасці, выкліканай гэтай нежаданай для японцаў сустрэчай, два японскія мінаносцы стукнуліся і адсталі ад астатняга атрада. Прыкладна ў 00:28 9 лютага 1904, першыя чатыры японскія мінаносцы выйшлі незаўважанымі да Порт-Артура і правялі тарпедную атаку супраць крэйсера «Палада» (атрымаў тарпеду ў сярэдзіну корпуса) і браняносца «Рэтвізан» (тарпеда трапіла ў нос карабля). Астатнія японскія мінаносцы былі не такімі паспяховымі, бо прыбылі позна, калі эфект раптоўнасці быў ужо згублены, і правялі свае атакі індывідуальна, без любога ўзгаднення. Аднак яны змаглі тарпедаваць найболей моцны карабель рускай эскадры — браняносец «Цэсарэвіч». Японскі мінаносец «Абора» правёў апошнюю атаку каля 02:00, аднак да гэтага моманту эскадра была паднята па трывозе, а пражэктары і артылерыйскі агонь рускіх караблёў зрабілі тарпедную атаку з блізкай дыстанцыі немагчымай.

Нягледзячы на ідэальныя ўмовы для раптоўнай тарпеднай атакі, вынікі былі адносна сціплымі. З шаснаццаці выпушчаных тарпед, усе, апроч трох, або не трапілі ў цэль, або не выбухнулі. Разам з тым, у выніку атакі былі на некалькі тыдняў выведзены з ладу два наймацнейшыя караблі рускай эскадры, браняносцы «Рэтвізан» і «Цэсарэвіч». Той жа лёс спасціг і крэйсер «Палада».

Ранішні бой з удзелам цяжкіх караблёў правіць

Пасля начной атакі адмірал Тога адправіў свайго падначаленага, віцэ-адмірала Дэва Сігэта, з 4 крэйсерамі на разведку ў 08:00, каб ацаніць вынікі начной атакі і пашкоджанні, нанесеныя рускаму флоту. Да 09:00 атрад Дэва быў досыць блізка, каб разглядзець рускі флот праз ранішні туман. Дэва ўбачыў 12 браняносцаў і крэйсераў, тры ці чатыры з якіх здаваліся моцна пашкоджанымі ці выкінуліся на бераг. Драбнейшыя судны за межамі гавані былі ў выяўнай бязладзіцы. Дэва наблізіўся прыкладна на 7 км да гавані і, паколькі ён застаўся незаўважаным, прыйшоў да высновы, што начная атака паралізавала рускую эскадру, і паспяшаўся са справаздачай да Тога.

Дэва змог пераканаць Тога, што момант можа быць вылучна ўдалым для неадкладнай атакі галоўнымі сіламі флота. Хоць Тога аддаў перавагу б выманіць рускі флот за межы дзеяння берагавых батарэй, празмеру аптымістычны даклад Дэва змог яго пераканаць, што рызыка была апраўданая.

Пры набліжэнні да Порт-Артура японскі флот быў заўважаны рускім крэйсерам «Баярын», які нёс патруляванне. «Баярын» абстраляў «Мікасу» з лімітавай дыстанцыі і паспяшаўся да галоўных сіл рускага флота. У 11:00 з дыстанцыі каля 8 км пачалася страляніна паміж флатамі. Японцы сканцэнтравалі агонь сваіх 12" гармат на берагавых батарэях, а 8" і 6" гармат — супраць караблёў рускай эскадры. Стральба была не вельмі трапнай з абодвух бакоў, але японцам атрымалася пашкодзіць «Новік», «Петрапаўлаўск», «Палтаву», «Дыяну» і «Аскольд». Хутка, аднак, стала зразумела, што Дэва быў залішне аптымістычны ў сваіх ацэнках. У першыя пяць хвілін страляніны «Мікаса» атрымаў прамое трапленне, што знішчыла кармавы масток і раніла галоўнага інжынера, сцяг-лейтэнанта і 5 іншых афіцэраў.

У 12:20 Тога загадаў легчы на зваротны курс. Гэта быў рызыкоўны манеўр, бо ён падстаўляў японскія караблі пад агонь рускіх берагавых батарэй. Японскія караблі паспяхова выканалі манеўр і хутка выйшлі за межы дзеянні рускіх батарэй, аднак «Сікісіма», «Іватэ», «Фудзі» і «Хацусэ» атрымалі прамыя трапленні. Некалькі трапленняў у момант развароту было і ў крэйсера адмірала Камімуры Хіканодзё. У гэты момант «Новік», які быў прыкладна ў 3 км ад японскіх крэйсераў, выпусціў тарпеды. Усе мінулі, а «Новік» атрымаў прабоіну ніжэй ватэрлініі.

Вынікі правіць

Бой ля Порт-Артура не прынёс вырашальнай перамогі аднаму з бакоў. Страты рускіх склалі каля 150 чалавек, японцаў — каля 90. Хоць ні з аднаго боку не было патоплена ніводнага карабля, некалькі караблёў былі пашкоджаны. Аднак у японцаў былі магутнасці па рамонце і сухой док у Сасэба, тым часам як рускім давялося належыць на вельмі абмежаваныя рамонтныя магутнасці Порт-Артура.

Фармальная аб'ява вайны Расіі была зроблена Японіяй 10 лютага 1904, на наступны дзень пасля бою.

Зноскі

  1. История России Учебник. 4-е издание

Літаратура правіць

  • «Совершенно секретная история» о бое у Порт-Артура // Морская война : журнал. — Гран Флит, 2010. — В. 1. — С. 15-32.

Спасылкі правіць