Боргарнес

горад у Ісландыі

Боргарнес (ісл.: Borgarnes, літаральна «Скальны паўвостраў») — горад у Ісландыі.

Горад
Боргарнес
ісл.: Borgarnes
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
1930 чалавек (2007)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Боргарнес на карце Ісландыі
Боргарнес (Ісландыя)
Боргарнес
Боргарнес (Ісландыя)
Боргарнес

Геаграфія правіць

Горад Боргарнес размешчаны на заходнім узбярэжжы Ісландыі, на беразе фіёрда Боргарфіёрдур, у абшчыне Боргарбігд рэгіёну Вестурланд, прыблізна ў 30 кіламетрах на поўнач ад сталіцы краіны Рэйк’явіка. Боргарнес з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вестурланда. З Рэйк’явіка горад можна дасягнуць, рухаючыся па акруговай дарозе (№ 1), пераадолеўшы мост, перакінуты праз фіёрд (2-і па велічыні ў Ісландыі, даўжынёй ў 520 метраў). Колькасць насельніцтва Боргарнеса складае 1930 чалавек (на 1 студзеня 2007 года).

Гісторыя правіць

11 чэрвеня 1994 года горад Боргарнес аб’яднаўся з 3 сельскімі абшчынамі — Нордурардалур, Стафхольстунгур і Храўн, і ўтварыў новую абшчыну Боргарбігд.

У Боргарнесе, згодна з ісландскім паданнямі, у IX або ў Х стагоддзі нарадзіўся скальд і герой Эгіль Скалагрымсан, жыццё якога апісана ў сярэднявечнай сазе «Сага аб Эгілю». У памяць аб ім у горадзе стаіць помнік работы скульптара Асмундура Свейнсана.