Борха Дакаль

іспанскі футбаліст

Борха Дакаль Сайс (ісп.: Borja Docal Saiz; нар. 3 кастрычніка 1991, Сантандэр, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Борха Дакаль
Поўнае імя Франсіска дэ Борха Дакаль Сайс
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1991(1991-10-03)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
Іспанія Расінг (Сантандэр)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Іспанія Расінг B (Сантандэр) 88 (19)
2010—2013 Іспанія Расінг (Сантандэр) 17 (1)
2013—2015 Іспанія Мірандэс 26 (1)
2015—2016 Іспанія Расінг (Сантандэр) 14 (0)
2016 Славакія Сеніца 2 (0)
2017 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2018—2019 Іспанія Хімнастыка (Торэлавега) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

Борха з’яўляецца выхаванцам клуба «Расінг» з Сантандэра. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 19 жніўня 2012 года ў матчы Сегунды супраць «Лас-Пальмаса» (0:1). Па выніках сезону 2012/13 «Расінг» выбыў у Сегунду B, і ў ліпені 2013 года Дакаль перайшоў у іншы клуб Сегунды — «Мірандэс». У жніўні 2015 года вярнуўся ў «Расінг».

У ліпені 2016 года стаў іграком славацкага клуба «Сеніца», аднак з-за траўмы згуляў толькі ў двух матчах. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць наваполацкага «Нафтана» (2:0). Аднак, замацавацца ў складзе «Дынама» не здолеў, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў брэсцкі клуб[4].

У чэрвені 2018 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Іспаніі «Хімнастыка» з Торэлавегі[5], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў прафесійную кар’еру.

Заўвагі правіць