Борыс Трайкаўскі

Борыс Трайкаўскі (макед.: Борис Трајковски, 25 чэрвеня 1956, Мурціна, Струміца, СФРЮ — 26 лютага 2004, Мостар, Боснія і Герцагавіна) — прэзідэнт Рэспублікі Македонія з 1999 па 2004 гады.

Борыс Трайкаўскі
макед.: Борис Трајковски
2-і прэзідэнт Паўночнай Македоніі[d]
19 лістапада 1999 — 26 лютага 2004
Папярэднік Кіра Глігараў
Пераемнік Branko Crvenkovski[d]
Нараджэнне 25 чэрвеня 1956(1956-06-25)[1][2][…]
Смерць 26 лютага 2004(2004-02-26)[1][2][…] (47 гадоў)
Жонка Vilma Trajkovska[d]
Веравызнанне метадызм[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычная біяграфія правіць

Да 1997 працаваў у мэрыі Скоп’е, з 1998 намеснік міністра замежных спраў. Граў ключавую ролю на перамовах, звязаных з праблемай размяшчэння албанскіх уцекачоў з Косава на тэрыторыі Македоніі. Быў адным з актывістаў партыі ВМРО-ДПМНЕ і паплечнікам яе лідара Любча Георгіеўскага. Пасля перамогі ВМРО-ДПМНЕ на парламенцкіх выбарах і фарміравання ўрада Георгіеўскага быў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад гэтай партыі. У 1999 быў абраны на пост прэзідэнта краіны, які займаў да сваёй смерці ў авіякатастрофе ў 2004.

Зноскі

  1. а б Boris Trajkovski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Boris Trajkovski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).