Босыя на вогнішчы

«Босыя на вогнішчы» — першая пралетарская паэма ў беларускай літаратуры, напісаная Міхасём Чаротам у 1921, якая адлюстроўвае стыхійнасць Кастрычніцкай рэвалюцыі, пераломнасць і драматызм тагачасных падзей[1]. Упершыню паэма была надрукаваная ў газеце «Савецкая Беларусь», затым у 1922 выйшла ў выдавецтве «Адраджэньне» рэкордным дзесяцітысячным тыражом[2].

Босыя на вогнішчы
Выданне
Вокладка кнігі «Босыя на вогнішчы». Міхаіл Філіповіч. 1922
Жанр паэма
Аўтар Міхась Чарот
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1921
Дата першай публікацыі 1922
Ілюстратар Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч
М. Філіповіч. Ілюстрацыя да паэмы

Твор з'яўляецца мэтафарай рэгіянальнага распаўсюджвання рэвалюцыі, дзе «босыя» — абагульнены мастацкі вобраз знядоленай часткі грамадства, «беднаты», антыподам якому з'яўляюцца «абутыя»[3].

Ацэнкі правіць

Паэме «Босыя на вогнішчы» было прысвечана шмат нарысаў і дыспутаў[4]. Беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло ўспамінала, як Янка Купала гасцяваў у яе разам з Міхасём Чаротам. Пасля прачытання апошнім сваёй паэмы Я. Купала адзначыў: «вось паэт, па тэмпераменце зусім падобны на цябе, толькі ён не блукае ў нябёсах, як ты, а жыве на зямлі і піша аб ёй»[5].

У беларускім літаратуразнаўстве неаднаразова падкрэслівалася сувязь «Босых на вогнішчы» з паэмай «Дванаццаць» Аляксандра Блока. На думку М. Яроша, іх аб'ядноўвае высокі грамадзянскі пафас, вера ў перамогу справы рэвалюцыі і адлюстраванне ўплыву падзеяў сусветна-гістарычнага значэння на лёсы народу[5]. На думку М. Мішчанчука, пазіцыя Чарота разыходзіцца з пазіцыяй А. Блока на ўзроўні ацэнкі паводзінаў рэвалюцыйнага натоўпу ў часе руйнавання старога свету: М. Чарот безаглядна апраўдвае людзей, гатовых помсціць крывава і без разбору, у той час, як А. Блок, шукае шлях апраўдання, рэабілітацыі сімвалічным прыёмам увядзення Хрыста[1]. Даследнік адзначае, што «па сутнасці Чарот падтрымаў дэманічны пачатак у Кастрычніцкай рэвалюцыі»[1].

Пастановы правіць

  • 1928 — самадзейная трупа пад кіраўніцтвам Мікалая Красінскага

Зноскі

  1. а б в Мішчанчук, М. І. «... Ў сэрца я паранены, вольны птах падстрэлены...» Паэзія Міхася Чарота з пазіцый сучаснасці // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 63—64. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6.
  2. Айзенштат, Г. Жыццё і драма Міхася Чарота: дакументальная версія // Беларусь. — 1989. — № 7. — С. 5.
  3. Міхась Чарот (Міхаіл Сымонавіч Кудзелька)(недаступная спасылка)
  4. Пиотухович М., Жилунович Д. Белорусская литература // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. Т. 1. — [М.]: Изд-во Ком. Акад., 1930. — Стб. 408—418.
  5. а б История белорусской советской литературы / Ред. И. Я. Науменко, П. К. Дюабйло, Н. С. Перкин. — Мн: Наука и техника, 1977. — С. 419. — 776 с.