Ботнэт (англ.: botnet, МФА: [ˈbɒtnɛt]; паходзіць ад слоў robot і network) — гэта камп’ютарная сетка, якая складаецца з некаторай колькасці хостаў, з запушчанымі ботамі — аўтаномным праграмным забеспячэннем. Часцей за ўсё бот у складзе ботнэта з'яўляецца праграмай, якая патаемна ўсталёўваецца на прыладу ахвяры і якая дазваляе зламысніку выконваць нейкія дзеянні з выкарыстаннем рэсурсаў заражанага камп'ютара. Звычайна выкарыстоўваюцца для нелегальнай ці неўхваленай дзейнасці — рассылання спаму, перабору пароляў на аддаленай сістэме, нападаў на адмову ў абслугоўванні.

Схема стварэння ботнэта і выкарыстання яго спамерам.

Спасылкі правіць