Боцікі (род раслін)

Боцікі[3], Аканіт (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.

Боцікі (род раслін)

Aconitum napellus
тыпавы від рода.
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aconitum L., (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18411
NCBI  49188
EOL  53012
GRIN  g:112
IPNI  326013-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.

Арэал правіць

Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца боцікі шарсцістагубыя (Aconitum lasiostomum) і боцікі паўночныя, або высокія (Aconitum septentrionale); у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.

Класіфікацыя правіць

Таксанамічнае становішча правіць

Да роду Боцікі найбольш блізкія роды Рагулькі (Delphinium) і Consolida: тры гэтых роды складаюць трыбу Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae)[4]:

  яшчэ чатыры падсямействы   роды Рагулькі і Consolida  
         
  сямейства Казяльцовыя     трыба Delphinieae    
              ад 250 да 300 відаў
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род Боцікі  
           
  яшчэ дзесяць сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ восем трыб  
     

Спіс відаў правіць

Род уключае ў сябе больш 330 відаў[5], распаўсюджаных у Паўночным паўшар’і.

Некаторыя з іх:

Значэнне правіць

Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя расліны. З-за утрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручванні[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спіс падсямействаў і трыб сямейства Ranunculaceae на сайце GRIN Архівавана 17 верасня 2008.
  5. Віды роду Aconitum на сайце The Plant List
  6. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Борец — род Aconitum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)