Браміды — хімічныя злучэнні, солі бромавадароднай кіслаты HBr.

Брамід медзі (I)

Знаходжанне ў прыродзе правіць

Браміды прысутнічаюць у марской вадзе, у канцэнтрацыі каля 65 мг/л, што складае каля 0,2 % ад масы марской солі. Морапрадукты, як правіла, утрымліваюць павышаную канцэнтрацыю брамідаў. Асабліва шмат брамідаў марскіх водарасцях, некаторыя з якіх могуць быць крыніцай прамысловага атрымання.

Таксама сустракаюцца мінералы галагенідаў срэбра - брамаргірыт AgBr, ёдабраміт Ag(Br, Cl, I), эмбаліт Ag(Cl, Br).

Выкарыстанне правіць

У медыцыне правіць

У медыцыне браміды натрыю і калію ўжываюць як седатыўныя сродкі.

У навуцы і тэхніцы правіць

  • Брамід срэбра AgBr выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як святлоадчувальнае рэчыва.
  • Растворы брамідаў выкарыстоўваюцца ў нафтаздабычы.
  • Растворы брамідаў цяжкіх металаў выкарыстоўваюцца як «цяжкія вадкасці» пры ўзбагачэнні карысных выкапняў метадам флатацыі.
  • Раствор брому ў вадзе (бромная вада) выкарыстоўваецца ў арганічнай хіміі для вызначэння ненасычаных вуглевадародаў.