Браніслаў Багатырэвіч

беларуска-польскі ваенны

Браніслаў Багатырэвіч (польск.: Bronisław Bohatyrewicz; герба Астоя (1870, Гродна — 1940, Катынь) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу.

Браніслаў Багатырэвіч
польск.: Bronisław Bohatyrewicz
герб Астоя
герб Астоя
Нараджэнне 24 лютага 1870(1870-02-24) ці 24 красавіка 1870(1870-04-24)
Смерць 6 красавіка 1940(1940-04-06)
Род Багатырэвічы
Бацька Казімір Багатырэвіч
Маці Марыя з Каваліцкіх
Дзеці Віктар, Казімір
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Сярэбраны крыж Заслугі
Сярэбраны крыж Заслугі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 года ў Гродне ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасні 1918 года далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Гародне, які потым быў перафарміраваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.

У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны прайшоў навучанне ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў павышаны да брыгаднага генерала і сыйшоў з актыўнай вайсковай службы.

Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе арыштаваны органамі НКУС і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР.

Увесну 1940 года расстраляны ў Катыні разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генералам Мечыславам Смаравіньскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.

Узнагароды правіць

Спасылкі правіць