Браніслаў Белаблоцкі

Браніслаў Белаблоцкі (1861, в. Астрашын, Слуцкі раён — 14 красавіка 1888, г. Варшава) — рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык[2].

Браніслаў Белаблоцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1861[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1888(1888-04-14)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратурны крытык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і[3]. Скончыў Мінскую[2], паводле іншых даных Слуцкую[4] гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта і адначасова ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А. Герцэна, М. Чарнышэўскага, В. Бялінскага, М. Дабралюбава  (руск.)[3]. З 1882 ў Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят  (польск.)» (першы), вёў рэвалюцыйную прапаганду[2].

Творчасць правіць

Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), га­зеце «Przegląd Tygodniowy  (польск.)» («Штотыднёвы агляд») У літаратурна-крытычных творах падкрэсліваў класавы характар ​​літаратуры, патрабаваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызвалення працаўнікоў. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў так званую «арганічную тэорыю таварыства» Г. Спенсера, падкрэсліваў, што рухаючай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, перакладаў «Капітал  (руск.)» К. Маркса на польскую мову.

Бібліяграфія правіць

  • Szkice społeczne i literackie / Oprac. S. Sandler. — Warszawa, 1961.
  • Szkice literackie / Oprac. L. Krzywicki. — Warszawa, 1932.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
  2. а б в Белоблоцкий Бронислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
  3. а б БЕЛАБЛОЦКІ Браніслаў
  4. Слуцкая гімназія ў 1871—1900 гадах

Літаратура правіць

  • Малевіч С. А. Белаблоцкі Браніслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. — Мн., 1993.
  • Białobłocki Bronisław [Электронный ресурс] // Encyklopedia PWN. — Электрон. дан. — Режим доступа (на 11.12.2006): http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3877032(недаступная спасылка), свободный. — Загл. с экрана.
  • Мальдзіс А. Верны вучань рэралюцыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап.
  • Малевич С. А. Вопросы истори­ческого материализма в трудах Людвига Крживицкого. Мн., 1971
  • Sandler S. U pocz№tkуw marksistowskiej krytyki litera­ckiej w Polsce; Bronisіaw Biaіobіocki. Wro­cіaw, 1954
  • Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2. Warszawa, 1958.
  • Henryk Markiewicz: Pozytywizm. Wyd. VII. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2008, s. 374, 449, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 978-83-01-13849-3.
  • Ludwik Krzywicki: Białobocki Bronisław. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan – Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 12–13. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910