Браўзер

праграма для прагляду вэб-старонак

Вэб-аглядальнік або бра́ўзер (ад англ.: Web browser) — праграма для прагляду вэб-старонак, звычайна ў сетцы Інтэрнет. Браўзеры маюць функцыянал пошуку ў Сеціве, пераходу ад адной старонкі да іншай, спампоўкі файлаў; большасць браўзераў таксама надзелены магчымасцямі прагляду зместу FTP-сервераў. Браўзеры выкарыстоўваюцца на розных прыладах, такіх як настольныя камп’ютары, ноўтбукі, планшэты і смартфоны.

Браўзеры пастаянна развіваліся з часоў зараджэння Сеціва, і з яго ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмай тыповага персанальнага камп’ютара. Сёння браўзер — комплексная праграма для апрацоўкі і вываду розных складнікаў вэб-старонкі, і для прадстаўлення інтэрфейса паміж вэб-сайтам і яго наведвальнікам. Амаль усе папулярныя браўзеры распаўсюджваюцца бясплатна ці ў камплекце з аперацыйнай сістэмай: Microsoft Edge разам з Windows, Mozilla Firefox бясплатна, Opera бясплатна, пачынаючы з версіі 8.50, Safari сумесна з Mac OS.

Паводле статыстыкі кампаніі StatCounter у снежні 2022 года на настольных камп’ютарах рыначная частка Google Chrome складала 66,14 %, Microsoft Edge — 10,98 %, Safari — 9,01 %, Firefox — 7,21 %, Opera — 3,3 %, 360 Safe — 1,03 %.[1] У той жа час статыстыка для усіх прылад, уключаючы смартфоны і планшэты, значна адрозніваецца ад статыстыкі для настольных камп’ютараў — так станам на снежань 2022 года на ўсіх прыладах рыначная частка Google Chrome складала 64,68 %, Safari — 18,29 %, Microsoft Edge — 4,23 %, Samsung Internet — 3,05 %, Firefox — 3,01 %, Opera — 2,25 %.[2]

Гісторыя развіцця правіць

 
Браўзер Safari паказвае вэб-старонку

Першым распаўсюджаным браўзерам з графічным інтэрфейсам быў NCSA Mosaic, потым на доўгі час рынак манапалізаваў Netscape Navigator. У 1995 годзе кампанія Microsoft выпусціла Windows 95, якая ўключала Internet Explorer 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам вайны браўзераў, якая скончылася поўным падзеннем Netscape і трыумфам Internet Explorer, які заняў у выніку больш 95 % рынку. Урэшце Netscape выпусціла зыходны код свайго браўзера пад свабоднай ліцэнзіяй MPL (Mozilla Public License). Аднак гэты код вырашылі не выкарыстоўваць, і напісалі з нуля Netscape 6, на аснове кода якога (з кодавай назвай «Mozilla») пазней былі зроблены новыя браўзеры Mozilla і Mozilla Firefox. У 2005 годзе браўзер Opera таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.

Вайна браўзераў была б выключна камерцыйнай справай карпарацый, калі б асноўным прыёмам у барацьбе не стала даданне спецыфічных, нестандартных магчымасцей да браўзера. Самыя вялікія адрозненні ўзнікалі ў падтрымцы JavaScript — мовы сцэнарыяў, якая надае інтэрактыўнасць дакументам. У выніку шматлікія дакументы былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзера і зусім не чыталіся ў іншым. Кансорцыум Сусветнага павуціння быў створаны для стандартызацыі Інтэрнэту і прапанаваў стандарты HTML, JavaScript, CSS і іншых тэхналогій, аднак выкананне стандартаў і на сённяшні час застаецца адказнасцю распрацоўшчыкаў браўзераў.

У верасні 2008 года кампанія Google выпусціла новы браўзер Google Chrome, які адразу ж, нягледзячы на некаторыя недахопы, здолеў даказаць, што з’яўляецца сур’ёзным канкурэнтам Internet Explorer і Mozilla Firefox.

У 2011 годзе быў прыняты стандарт WebGL, які дазваляе адлюстроўваць трохмерную графіку ў браузерах. Тэхналогія WebGL з’яўляецца дастаткова складанай для выкарыстання напрамую, таму для стварэння інтэрактыўных 3D-праграм неабходна выкарыстовываць дадатковае праграмнае забеспячэнне, такое як Blend4Web.

У 2015 годзе Microsoft абвясціла, што заменіць Internet Explorer новым браўзерам Microsoft Edge.

Сучасныя папулярныя браўзеры правіць

Браўзеры для партатыўных прылад правіць

Браўзеры са спыненай распрацоўкай правіць

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 21 студзеня 2023.
  2. Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 21 студзеня 2023.