Брестская газета

«Брестская газета» (бел.: Брэсцкая газета) — былая беларуская недзяржаўная газета, якая выдавалася з 18 лістапада 2002 года[4] па 30 снежня 2020 года[5]. Распаўсюджвалася ў Брэсце і Брэсцкай вобласці. Друкавалася пераважна на рускай мове.

«Брестская газета»
Тып 24-палосны штотыднёвік
Фармат А3
Выдавец Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Брестская газета»
Галоўны рэдактар Віктар Марчук
Заснавана 18 лістапада 2002 г.
Спыненне публікацый 30 снежня 2020 г.
Палітычная прыналежнасць незалежная[1][2][3]
Мова руская, беларуская
Галоўны офіс Брэст, вул. Куйбышава, д. 13, п. 8а, 224016
Тыраж 5230 (снежань 2020)
Вэб-сайт b-g.by

Уваходзіла ў склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Гісторыя правіць

Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максімальны аб’ём за час выхаду газеты — 40 старонак[6]. Дзень выхаду — чацвер.

У кастрычніку 2013 года «Брестская газета» абнавіла дызайн: змяніліся вёрстка, шрыфты, лагатып[7].

У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць тыраж газеты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[8].

У чэрвені 2019 года чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Брэсцкага абласнога суда на тэматычную прэс-канферэнцыю з нагоды яго адкрыцця з-за «адсутнасці акрэдытацыі»[9]. Газета актыўна асвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам[10].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў правіць

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі і судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Брэсце[11][12][13][14][15]. У кастрычніку 2020 года выданне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[1][2]. Газета заняла актыўную грамадзянскую пазіцыю супраць гвалту пры асвятленні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных зняволеных, друкавала іх адказы на свае лісты за краты[5].

У канцы лістапада ад Брэсцкай абласной друкарні прыйшоў ліст з паведамленнем, што час друку газеты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня[5]. У рэдакцыі склалася ўражанне, што супадзенне па часе, якое вяло да нязручнасці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газету, пачынаючы з 11 гадзін раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштай» якраз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванай прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым[5]. На наступны дзень пасля гэтага ліста Брэсцкая абласная друкарня, у якой газета друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны і зусім адмовілася друкаваць выданне з 2021 года; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні[16].

З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданне» Аб’яднаныя Масмедыі звярнуліся да Шахлевіча, Брэсцкага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтай паспрыяць перагляду рашэння[17]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сітуацыя з «Брестской газетой» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[10].

У канцы 2020 года галоўнаму рэдатару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Брэста вынесла афіцыйнае папярэджанне за «распаўсюд недакладнай інфармацыі», але азнаёміцца са зместам дакумента не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту[18].

Каб пазбегнуць штрафных санкцый у сувязі з негарантаванай дастаўкай тыражу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгоддзе 2021 года[19][20]. 19 студзеня 2021 года стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газету[21][22].

19 сакавіка 2021 года галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджанне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе і калі было здзейснена правапарушэнне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі[23].

8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыя[24][25]. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[26].

Ленінскі раённы суд Брэста ў лістападзе 2021 года дадаў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газеты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-канал[27].

У 2023 годзе КДБ аб’явіў газету экстрэмісцкім фарміраваннем[28].

«Брестская газета» ў сеціве правіць

З 2009 года ў «Брестской газеты» ёсць свой сайт, на якім спачатку з’яўлялася інфармацыя, якая змяшчалася і ў друкаванай версіі. Змест сайта абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

У 2017 годзе дызайн сайта абнавіўся. Змянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газеце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[29].

З 2011 года «Брестская газета» пачала весці анлайн-трансляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым эфіры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце[30].

Аўтары ў штаце правіць

  • Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
  • Людміла Селех, намеснік галоўнага рэдактара
  • Марыя Маляўка, карэспандэнт
  • Ірына Шаціла, карэспандэнт
  • Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт
  • Крысціна Галавійчук, карэспандэнт
  • Вікторыя Палякова, карэспандэнт
  • Эдуард Аліфярук, карэспандэнт

Ацэнкі правіць

На думку выкладчыка факультэта журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газета выгадна адрозніваецца высокай доляй аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданняў Брэстчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калонкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газеты[31].

Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 года напісаў, што ён ганарыцца калектывам газеты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «не змяніў сабе, бо газета, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі»[32].

Узнагароды правіць

  • Дыплом Брэсцкага аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асвятлення розных сфер жыццядзейнасці рэгіёна» (2010)[33].
  • Прэмія старшыні Брэсцкага аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазіцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)[34], якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі[35].
  • Дыплом за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[36].
  • Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[37].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газета года», «Найлепшае журналісцкае расследаванне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя года» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2018», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[38].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» (Крысціна Галавійчук за серыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя і культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за серыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае медыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» ў 2020 годзе[39][40].

Зноскі правіць

  1. а б Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  2. а б Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  3. Country Reports on Human Rights Practices: Report Submitted to the Committee on Foreign Affairs, U.S. House of Representatives and Committee on Foreign Relations, U.S. Senate by the Department of State in Accordance with Sections 116(d) and 502B(b) of the Foreign Assistance Act of 1961, as Amended [англійская]. Vol. 1. 2010. p. 1308. Архівавана з арыгінала 2012-12-01. On September 14, the Information Ministry also warned the independent publication Brestskaya Gazeta for purportedly disseminating false information. {{cite book}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. Об издании//«Брестская газета»
  5. а б в г Спасюк, Елена; Сацюк, Сергей. Атака на брестских журналистов — против здравого смысла и свободы слова (руск.). naviny.by (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 11 мая 2021.
  6. «Брестской газете» — 14 лет!//«Брестская газета»
  7. «БГ» в новом дизайне//«Брестская газета»
  8. Незалежная прэса змагаецца з праблемамі . Беларускае Радыё Рацыя (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  9. WORLD REPORT 2020 EVENTS OF 2019 (PDF) [англійская]. Human Rights Watch. 2020. p. 66. ISBN 978-1-64421-005-5. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-12-01. Праверана 2020-12-01.
  10. а б Петрович, Алесь. Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (руск.). Deutsche Welle (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  11. Оксана, Бровач. В Бресте типография не продлевает договор на печать негосударственной «Брестской газеты». kp.by (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  12. Neighbours’ March: Over 400 detainees across Belarus, many beaten (англ.). Белсат (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  13. Брестские журналисты Коршунов и Хлебец отпущены на свободу после составления протоколов (руск.). БелаПАН (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  14. Verpflegung in Gefängnis muss selbst bezahlt werden (ням.). Міжнароднае таварыства правоў чалавека (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  15. "Lukaschenka setzt weiter auf Gewalt" (PDF). Für die Menschenrechte [нямецкая]. Міжнароднае таварыства правоў чалавека (11): 4. 2020. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-12-01. Праверана 2020-12-01. Für ihre Berichte über Protestmärsche in Brest wurden Reporter der Zeitung „Brestskaja Gaseta“ verhaftet und drei Tage eingesperrt. In einem Eilprozess danach erhielten sie weitere 15 Tage. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  16. Типография отказалась с нового года печатать «Брестскую газету», которая выходит 18 лет (руск.). TUT.BY (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  17. Издатели региональной прессы «Объединенные МассМедиа» обратились к директору ОАО «Брестская типография» (руск.). Інфа-Кур’ер (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  18. Петрович, Алесь. Закрытие газет и вызовы в прокуратуру: будни независимых СМИ в регионах Беларуси (руск.). Deutsche Welle (7 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
  19. Еўрарадыё. Рэдактар "Брестской газеты" папрасіў чытачоў адмовіцца ад падпіскі на 2021 год . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  20. Еврорадио. Редактор "Брестской газеты" попросил читателей отказаться от подписки на 2021 го (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  21. «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (руск.). TUT.BY (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  22. Питкевич, Полина. «Читатели печатают на своих принтерах». Как выживают независимые газеты в условиях информационной блокады (руск.). mediaiq.by (18 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  23. Valynets, Hanna. Региональные медиа в Беларуси. Как выжить при репрессиях? (руск.). Международная журналистская сеть. Міжнародны цэнтр для журналістаў  (руск.) (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2021. Праверана 29 сакавіка 2021.
  24. КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  25. У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  26. Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.). Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  27. Республиканский список экстремистских материалов
  28. «Брестская газета» стала 14-м СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Беларускае Радыё Рацыя.(недаступная спасылка)
  29. Друкарня разарвала дамову з «Брэсцкай газетай» . Наша Ніва (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  30. «Молчаливая» акция протеста 6 июля в Бресте (хроника)//«Брестская газета»
  31. Шавров, Даниил (2019). "Аналитика как инструмент конструктивного диалога с аудиторией в региональной прессе Беларуси" (PDF). Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы [руская]. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: 265–270. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 ліпеня 2019. Праверана 2021-01-06. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  32. Письма из «таких мест». Юрист Максим Знак: «Там в прекрасном далеко просто должно быть хорошо» (руск.). Брестская газета (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.
  33. За конструктивный подход… облисполком отметил «Брестскую газету» // «Брестская газета»
  34. «БГ» отметили за активную журпозицию // «Брестская газета»
  35. Птицына, Татьяна; Шульгач, Александр. Журналистка "Брестской газеты" отдала премию облисполкома земляку, отсидевшему сутки (руск.). Салідарнасць. TUT.BY (1 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  36. Награда. Журналистка «БГ» Алла Ковалева стала победительницей профессионального конкурса // «Брестская газета»
  37. Журналист «Брестской газеты» вошел в число лучших журналистов региональных СМИ Беларуси // «Брестская газета»
  38. Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. «Брестскую газету» назвалі лепшым рэгіянальным выданнем года ФОТА . Беларуская асацыяцыя журналістаў (9 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  39. Гэтыя публікацыі сайта horki.info прызнаны найлепшымі ў Беларусі . horki.info (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  40. Вынікі конкурса «Найлепшае рэгіянальнае медыя» . Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.

Спасылкі правіць