Бродска-Посаўская жупанія

Бродска-Посаўская жупанія (харв.: Brodsko-posavska županija) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Харватыі. Тэрыторыя жупаніі выцягнутая ўздоўж мяжы з Босніяй і Герцагавінай па беразе ракі Сава. Бродска-Посаўская жупанія адносіцца да гістарычнага рэгіёна Пасавіна. Сталіца — горад Славанскі-Брод.

Бродска-Посаўская жупанія
Brodsko-posavska županija
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Харватыя
Статус жупанія
Уваходзіць у
Уключае 2 гарады і 26 абшчын
Адміністрацыйны цэнтр Славанскі-Брод
Найбуйнейшыя гарады Нова Градзішка
Жупан Даніель Марушыч
Насельніцтва (2011) 172 993[1]
Шчыльнасць 78 чал./км²
Плошча 2 043 км²
Бродска-Посаўская жупанія на карце
Часавы пояс +2CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-12
Тэлефонны код +385 35
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча жупаніі складае 2043 км². На захадзе мяжуе з Сісацка-Маславінскай жупаніяй, на ўсходзе з Вукаварска-Срэмскай жупаніяй, на поўначы з Пожэжска-Славанскай жупаніяй, а на паўночным усходзе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй.

У паўднёвай частцы, якая прымыкае да ракі Сава, тэрыторыя нізінная, на поўначы пачынаюцца халмістая града, з самым высокім пунктам — гарой Псунь.

Насельніцтва правіць

Паводле даных перапісу 2011 года на тэрыторыі жупаніі жывуць 172 993 чалавекі.

Нацыянальны склад:

  1. 94 % — харваты;
  2. 3 % — сербы;
  3. 0,3 % — цыганы;
  4. 0,21 % — баснійцы;
  5. 0,16 % — албанцы.

Зноскі

  1. http://www.dzs.hr //Перапіс насельніцтва Харватыі 2011 г. (першыя вынікі)

Спасылкі правіць