Броўнік аднаклубневы

Броўнік аднаклубневы[3] (Herminium monorchis) — кветкавая травяністая расліна роду Броўнік (Herminium) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Броўнік аднаклубневы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herminium monorchis (L.) R.Br., 1813

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431298
EOL  1099756
IPNI  638624-1
TPL  kew-98526

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая расліна з голым, амаль бязлістым сцяблом вышынёй 8—25 см і шарападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае па 2—3 у ніжняй частцы сцябла. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, з моцным мядовым пахам, сабраны ў падоўжанае, шматкветкавае коласападобнае суквецце. Лісцікі калякветніка ў выглядзе шлема. Губа з кароткім мяшэчкападобным шпорцам. Завязь сядзячая, скручаная. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.

Пашырэнне правіць

Рэліктавы еўразійскі падтаежна-горны від. Агульны арэал складаецца з заходнееўрапейскага, скандынаўскага і ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагментаў, якія працягнуліся дугападобнай палосай ад Дняпра да Далёкага Усходу. Асобныя эксклавы існуюць на поўдні Вялікабрытаніі, на Балканах, Каўказе, у Карпатах, на Тыбеце, Гімалаях, Цянь-Шані і на ўсходзе Кітая і Японіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на заходняй мяжы ўсходнееўрапейска-сібірскага фрагмента арэала.

Асаблівасці біялогіі правіць

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных хмызняках, узлесках і палянах, лугах і балотах, каля дарог[4]. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Заўвагі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Бровник одноклубневый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць