«Брудная вайна» ў Аргенціне (ісп.: Guerra Sucia en la Argentina) — агульная назва захадаў дзяржаўнага тэрарызму (масавыя выкраданні, катаванне, бяссудныя забойствы), якія ўжываліся аргенцінскімі ваеннымі дыктатурамі і дасягнулі найвышэшай кропкі ў час апошняй ваеннай хунты ХХ стагоддзя ў 1976—1983 гг. З’яўлялася часткай аперацыі «Кондар».

24 сакавіка 1976 года войска на чале з Хорхе Відэла здзесніла дзяржаўны пераварот і зрынула прэзідэнта Ісабэль Перон. З дапамогай вайскоўцаў Відэла атрымаў шырокія паўнамоцтвы, што прывяло да парушэння правоў чалавека ў Аргенціне. Праводзіліся масавыя арышты, затрыманых катавалі, часта забівалі. За час хунты было фізічна знішчана каля 10 тысяч чалавек, 30 тысяч зніклі без звестак, яшчэ 60 тысяч па палітычных матывах апынуліся на доўгі тэрмін за кратамі, спазналі гвалт і катаванні[1]. Асноўнымі ахвярамі «Бруднай вайны» былі левыя актывісты, уключаючы дзеячаў прафсаюзнага руху, студэнэтаў, журналістаў, марксістаў і пераністаў.

Хунта абвалілася ў 1983 годе, пасля паразы Аргенціны ў Фолклендскай вайне. Карупцыя, эканамічны заняпад і рост ведаў насельніцтва аб пачварных рэпрэсіях прымусілі Рэнальда Беньёнэ абвясціць аб выбарах.

Зноскі