Бружмель ядомы (Lonicera caerulea var. edulis ці Lonicera edulis) — куст з ядомымі пладамі, разнавіднасць біялагічнага віду Lonicera caerulea роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Бружмель ядомы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera caerulea var. edulis Turcz.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823515
GRIN  t:22572
IPNI  148738
TPL  tro-50041129
Ягада бружмеля ядомага

Батанічнае апісанне правіць

Лістападны куст да вышынёй 1-1,5 м[3]. Маладыя парасткі тонкія, апушаныя, зялёныя, месцамі з фіялетавым адценнем. Старыя ля аснавання дасягаюць таўшчыні 3 см, кара на іх жаўтлява-бурая, без пуху, адслойваецца вузкімі палоскамі. Крона густая, шарападобная, добра разгалінаваная[3].

Лісце даўгавата-ланцэтнае з завостранымі вяршынямі, даўжынёй да 7 см, з дыскападобнымі прылісткамі, зрослымі з кароткімі хвосцікамі. Маладое лісце густа апушанае, на старых пух рэдкі або адсутнічае.

Пупышкі бружмелю распускаюцца рана, кветкавыя на 2-5 тыдняў раней, чым вегетатыўныя[3].

Кветкі двухполыя, жаўтлявыя, дробныя, варонкападобныя, размешчаны па 2-4 у пазухах лісця[3]. Час цвіцення — май — пачатак чэрвеня.

Плады цёмна-блакітныя з шызым васковым налётам, даўжынёй да 2 см, у дыяметры каля 1 см[3], форма разнастайная: цыліндрычныя, даўгавата-эліптычныя, часам круглявыя. Спеюць у канцы чэрвеня-ліпеня. Мякаць сакавітая, чырвона-фіялетавая, на смак нагадвае буякі.

Насенне дробнае, светла-карычневае, даўжынёй каля 2 мм.

Арэал і экалогія правіць

Расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе, а таксама ў Карэі і Кітаі. У месцах свайго натуральнага росту бружель ядомы ўтварае вялікія зараснікі ў выглядзе падлеску змяшаных лясоў. Зараснікі часцей за ўсё змяшчаюцца ў сырых месцах горных схілаў, па вырубках, узлесках, берагах і поймах рэк, па ваколіцах тарфянікаў і мохавых балот[3].

Зімастойкая расліна, расце вельмі марудна[3].

Ужыванне правіць

Плады гэтага бружмеля ядомыя, на смак кісла-салодкія. Іх спажываюць у свежым выглядзе, а таксама робяць варэнне, кампоты, сок. Разам з іншымі ядомымі відамі выкарыстоўваецца ў селекцыі, з мэтай вывядзення больш буйнаплодных і ўраджайных сартоў.

Часам бружмель ядомы вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Жимолость съедобная черная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 46-48. — 200 с. — 130 000 экз.

Літаратура правіць

  • Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: "Мысль", 1966. — С. 533-534.
  • Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие / Н. Б. Гроздова, В. И. Некрасов, Д. А. Глоба-Михайленко. Под ред. д-ра биол. наук В. И. Некрасова. — М.: Лесн. пром-сть, 1986.

Спасылкі правіць