Брусельскі сталічны рэгіён

Брусельскі сталічны рэгіён (фр.: Région de Bruxelles-Capitale, нідэрл.: Brussels Hoofdstedelijk Gewest) — адзін з трох рэгіёнаў Бельгіі, суб'ект федэрацыі нароўні з Фландрыяй і Валоніяй. Брусельскі сталічны рэгіён складаецца з 19 муніцыпалітэтаў, кожны з сваім бургамістрам і ратушай. Фактычна яны з'яўляюцца раёнамі аднаго горада (часта мяжа праходзіць пасярэдзіне вуліцы). Фармальна назва Брусель адносіцца толькі да аднаго з вышэйзгаданых муніцыпалітэтаў, але на практыцы яе выкарыстоўваюць у дачыненні да ўсёй агламерацыі.

Брусельскі сталічны рэгіён
фр.: Région de Bruxelles-Capitale
нідэрл.: Brussels Hoofdstedelijk Gewest
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Бельгія
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брусель
Дата ўтварэння 12 студзеня 1989[1]
Кіраўнік Рудзі Вервурт[d]
Афіцыйная мова французская, нідэрландская
Насельніцтва (2010) 1 125 млн.
Плошча 161,4 км²
Вышыня
над узроўнем мора
13 ± 1 м і 23 м
Брусельскі сталічны рэгіён на карце
Брусельскі сталічны рэгіён, карце
Часавы пояс UTC+1
Код ISO 3166-2 BE-BRU
Тэлефонны код 02
Інтэрнэт-дамен .brussels[d]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муніцыпалітэт Брусель дэ-юрэ з'яўляецца сталіцай Бельгіі, і ў ім знаходзяцца Французская і Фламандская супольнасці[2]. Дэ-факта, з-за таго што сталічныя ўстановы размеркаваны па розных муніцыпалітэтах Брусельскага сталічнага рэгіёна, увесь рэгіён лічыцца сталіцай Бельгіі, сталіцай Еўрапейскага саюза[3].

Брусель пачынаўся як горад-крэпасць у 10 стагоддзі, заснаваны Карлам I[4]. Насельніцтва рэгіёна складае 1,1 мільён чалавек, а ўсё насельніцтва метраполіі — больш за 1,8 мільёнаў, займаючы такім чынам першае месца па гэтым паказчыку ў Бельгіі[5][6]. З часоў заканчэння Другой сусветнай вайны Брусель з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў сусветнай палітыкі. Будучы месцам размяшчэння інстытутаў Еўрапейскага саюза[7] і штаб-кватэры НАТА, Брусель стаў шматмоўным домам для шматлікіх міжнародных арганізацый, палітыкаў і дыпламатаў[8].

Гістарычна нідэрландамоўны, Брусель з часоў здабыцця Бельгіяй незалежнасці ў 1830 годзе, ператварыўся амаль цалкам у франкамоўны рэгіён. На сёння афіцыйнымі лічацца абедзве мовы. Усе дарожныя знакі, назвы вуліц і большая частка рэкламы і назваў паслуг прыводзяцца на дзвюх мовах[9]. Моўнае пытанне застаецца вострым у Бруселі, законы, якія закранаюць яго, з'яўляюцца прадметам несціханых абмеркаванняў у Бельгіі.

Палітыка правіць

Заканадаўчы орган Брюсселького сталічнага рэгіёна — Брусельскі сталічны парламент (фр.: Le Parlement bruxellois, нідэрл.: Brussels Hoofdstedelijk Parlement), які выбіраецца жыхарамі рэгіёна ў ходзе прамых усеагульных выбараў. Адукацыя і культура з'яўляюцца паўнамоцтвамі не Брусельскага сталічнага парламента, а Фламандскага і франкамоўных супольнасцей (у залежнасці ад мовы). Для каардынацыі дзеянняў гэтых двух супольнасцей на тэрыторыі Бруселя створаны Брусельскі сталічны савет (фр.: Le Conseil bruxellois, нідэрл.: Brusselse Hoofdstedelijke Raad), які складаецца з нідэрландска- і франкамоўных прадстаўнікоў.

Урад Брусельскага сталічнага рэгіёна прызначаецца дэпутатамі Брусельскага сталічнага парламента тэрмінам на пяць гадоў. Урад складаецца з франкамоўнага міністра-прэзідэнта, двух нідэрландскамоўных і двух франкамоўных міністраў.

Камуны правіць

 
Камуны Брусельскага сталічнага рэгіёна

З'яўляючыся фактычна адзіным горадам, Вялікі Брусель складаецца з дзевятнаццаці камун, кожная з якіх мае свайго бургамістра, сваю ратушу, свой савет дэпутатаў і т. д.

Спіс камун (з паштовымі індэксамі):

# Французская назва Нідэрландская назва Паштовы код (коды) Беларуская назва
1 Anderlecht  (фр.) Anderlecht  (гал.) 1070 Андэрлехт
2 Auderghem  (фр.) Oudergem  (гал.) 1160 Одэргем
3 Berchem-Sainte-Agathe  (фр.) Sint-Agatha-Berchem  (гал.) 1082 Беркем-Сент-Агат
4 Ville de Bruxelles  (фр.) Stad Brussel  (гал.) 1000, 1020, 1120, 1130, 1040, 1050 Горад Брусель
5 Etterbeek  (фр.) Etterbeek  (гал.) 1040 Этэрбеек
6 Evere  (фр.) Evere  (гал.) 1140 Эвер
7 Forest  (фр.) Vorst  (гал.) 1190 Форэ
8 Ganshoren  (фр.) Ganshoren  (гал.) 1083 Гансхорен
9 Ixelles  (фр.) Elsene  (гал.) 1050 Іксель
10 Jette  (фр.) Jette  (гал.) 1090 Жэт
11 Koekelberg  (фр.) Koekelberg  (гал.) 1081 Кукельберг
12 Molenbeek-Saint-Jean  (фр.) Sint-Jans-Molenbeek  (гал.) 1080 Моленбек-Сен-Жан
13 Saint-Gilles  (фр.) Sint-Gillis  (гал.) 1060 Сен-Жыль
14 Saint-Josse-ten-Noode  (фр.) Sint-Joost-ten-Node  (гал.) 1210 Сен-Жос-тэн-Надэ
15 Schaerbeek  (фр.) Schaarbeek  (гал.) 1030 Схарбек
16 Uccle Ukkel 1180 Укел
17 Watermael-Boitsfort  (фр.) Watermaal-Bosvoorde  (гал.) 1170 Ватермаль-Буафор
18 Woluwe-Saint-Lambert  (фр.) Sint-Lambrechts-Woluwe  (гал.) 1200 Валюве-Сен-Ламбер
19 Woluwe-Saint-Pierre  (фр.) Sint-Pieters-Woluwe  (гал.) 1150 Валюве-Сен-П'ер

Двухмоўе правіць

 
Суадносіны франка і нідэрландскамоўнага насельніцтва ў перыяд з 1846 па 2007 год. Графік складзены па выніках моўных перапісаў 1846, 1910, 1920 і 1947 гадоў; акруговых выбараў 1989, 1994, 1999 і 2004 гадоў; камунальных выбараў 2000 і 2006 гадоў; суадносін абраных прадстаўнікоў з спісаў франка- і нідэрландскамоўных партый на дзяржаўных выбарах 2007 года

Брусельскі сталічны рэгіён з'яўляецца двухмоўным. Гэта значыць, усе афіцыйныя публікацыі выдаюцца на французскай і на нідэрландскай. Таксама ўсе вуліцы, муніцыпалітэты, станцыі метро і пад. маюць па дзве афіцыйныя назвы. Хоць Брусель гістарычна адносiцца да нідэрландамоўнага рэгіёна, на зломе XIX і XX стагоддзяў лінгвістычная сітуацыя ў горадзе пераважыла на карысць носьбітаў французскай мовы, і з таго часу доля франкафонаў у горадзе працягвае павялічвацца. На цяперашні момант яна складае каля 85—90 % насельніцтва[10].

Тым не менш, дадзеныя лічбы не перадаюць моўную сітуацыю з поўнай дакладнасцю. Часта людзі, якія адносяць сябе да франкамоўнай суполкі, таксама добра валодаюць нідэрландскай, часам нават на ўзроўні роднай мовы. Многія брусельцы (перш за ўсё старэйшае пакаленне) могуць свабодна размаўляць на трох мовах — французскай, нідэрландскай і брусельскім дыялекце (адзін з нідэрландскіх дыялектаў), які вельмі моцна адрозніваецца ад нідэрландскай літаратурнай мовы. Аб прадстаўніках гэтай групы можна сказаць, што яны авалодалі гэтымі мовамі «стыхійна», у працэсе натуральных зносін і сацыяльных кантактаў.

У апошнія гады франкамоўныя бацькі часта адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца ў школы з выкладаннем на нідэрландскай мове. Звязана гэта з узмацненнем ролі нідэрландскай мовы ў Бельгіі. Лічыцца, што дзецям, якія аднолькава добра гавораць на абодвух мовах, лягчэй будзе дабіцца поспеху ў жыцці.

Клімат правіць

Згодна з класіфікацыяй кліматаў Кёпена, клімат рэгіёна Брусель марскі (Cfb). Блізкасць рэгіёна да прыбярэжных тэрыторый абумоўлівае ўплыў на яго клімат марскіх мас паветра, што прыходзяць з Атлантычнага акіяна. Клімат бліжэйшых нізін таксама марскі ўмераны. У сярэднім (за 100 гадоў назіранняў) колькасць дажджлівых дзён складае 200 дзён у год[11]. Снегапады здараюцца кожны год у перыяд паміж кастрычнікам і красавіком. У снежні 2010 года ў Бруселі было зафіксавана 20 дзён са снегападам.

Клімат Брусельскага рэгіёна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 15,3 20,0 24,2 28,7 34,1 38,8 37,1 36,5 34,9 27,8 20,6 16,7 38,8
Сярэдні максімум, °C 5,7 6,6 10,4 14,2 18,1 20,6 23,0 22,6 19,0 14,7 9,5 6,1 14,2
Сярэдняя тэмпература, °C 3,3 3,7 6,8 9,8 13,6 16,2 18,4 18,0 14,9 11,1 6,8 3,9 10,5
Сярэдні мінімум, °C 0,7 0,7 3,1 5,3 9,2 11,9 14,0 13,6 10,9 7,8 4,1 1,6 6,9
Абсалютны мінімум, °C −21,1 −18,3 −13,6 −5,7 −2,2 0,3 4,4 3,9 0,0 −6,8 −12,8 −17,7 −21,1
Норма ападкаў, мм 76,1 63,1 70,0 51,3 66,5 71,8 73,5 79,3 68,9 74,9 76,4 81,0 852,4
Крыніца: Monthly normals for Uccle, Brussels(недаступная спасылка). KMI/IRM. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 11 чэрвеня 2012.

Сталічная функцыя правіць

Фармальна сталіцай з'яўляецца толькі горад (муніцыпалітэт) Брусель, але на практыцы сталічныя ўстановы размеркаваны па розных муніцыпалітэтах Брусельскага сталічнага рэгіёна. Такім чынам увесь рэгіён у цэлым з'яўляецца сталіцай Еўрапейскага саюза, Бельгіі, Франкамоўнай супольнасці, Фламандскай супольнасці і Фландрыі.

У міжнароднай палітыцы правіць

З часоў Другой сусветнай вайны Брусель з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам многіх міжнародных арганізацый. З найбольш значных — Еўрапейскі саюз і НАТА, чые галоўныя ўстановы знаходзяцца ў Бруселі, а акрамя іх і многія іншыя арганізацыі, напрыклад, такія як Сусветная мытная арганізацыя і Еўракантроль (арганізацыя, якая займаецца бяспекай авіяцыйнага трафіка ў Еўропе), а таксама офісы міжнародных карпарацый. Брусель займае трэцяе месца ў свеце па колькасці праводзімых канферэнцый[12] і таксама становіцца адным з найбуйнейшых цэнтраў правядзення з'ездаў[13]. Наяўнасць інстытутаў Еўрапейскага саюза і іншых міжнародных арганізацый прывяло да таго, што Брусель перасягнуў Вашынгтон па колькасці паслоў і журналістаў[14]. Колькасць прадстаўнікоў тых ці іншых міжнародных арганізацый дасягае ў Бруселі 70 тысяч чалавек[15].

 
Аглядны від на Еўрапейскі квартал.

Брусельскі сталічны рэгіён служыць сталіцай Еўрапейскага саюза, галоўныя інстытуты Еўрапейскага саюза размешчаны на яго тэрыторыі[16]. Афіцыйна Еўрапейскі саюз не абвяшчаў сваю сталіцу, хоць Амстэрдамскі дагавор афіцыйна вызначыў Брусель месцам размяшчэння Еўрапейскай камісіі (выканаўчая ўлада) і Савета Еўрапейскага саюза (заканадаўчы орган Еўрапейскага саюза)[17][18]. Афіцыйным месцам пасяджэнняў Еўрапейскага парламента абраны французскі горад Страсбург, але сустрэчы палітычных груп і камітэтаў звычайна праходзяць у Бруселі, разам з часткай пленарных пасяджэнняў. Месцам пасяджэнняў парламента ў Бруселі з'яўляецца комплекс будынкаў Espace Léopold (англ.: Espace Léopold)[19]. У перыяд 2002—2004 гадоў Еўрапейскі савет таксама засядаў у Бруселі[20].

Брусель, разам з Люксембургам і Страсбургам, стаў прымаць міжнародныя інстытуты з 1957 года, паступова становячыся цэнтрам палітычнай актыўнасці, асабліва з тых часоў, як Камісія і Еўрапейскі савет асталяваліся там, у так званым «Еўрапейскім квартале» (European Quarter)[17]. Раннія рэзідэнцыі размяшчаліся бессістэмна, без якога-небудзь плана. На сённяшні момант галоўнымі будынкамі з'яўляюцца Berlaymont building (англ.: Berlaymont building), дзе размяшчаецца Камісія, будынак Justus Lipsius building (англ.: Justus Lipsius building), дзе знаходзіцца Савет, і Espace Léopold Парламента[18]. Плошчы, занятыя інстытутамі, выраслі вельмі значна. Камісія займае 865 тысяч квадратных метраў ва ўсходняй частцы горада (што складае чвэрць усёй офіснай тэрыторыі Бруселя[16]). Канцэнтрацыя і шчыльнасць размяшчэння дасягнулі таго ўзроўню, што тэрыторыю сталі параўноўваць з гета[21]. Аднак іменна гэтая канцэнтрацыя служыць пацвярджэннем вялікай важнасці Бруселя як міжнароднага цэнтра[14].

Транспарт правіць

У Бруселі (рэгіёне) ёсць метро, трамвай (гл. брусельскі трамвай) і мноства аўтобусных маршрутаў. Аператар усіх відаў грамадскага транспарту Бруселя (за выключэннем таксі) — «Таварыства грамадскага транспарту Бруселя», (фр.: Société des Transports Intercommunaux Bruxellois — STIB / нідэрл.: Maatschappij voor het Intercommunaal Vervoer te Brussel - MIVB; (больш даслоўны пераклад — «міжмуніцыпальнага транспарту»)

Паслугі таксі аказвае каля васьмісот прыватных аператараў. Усе яны падпарадкоўваюцца Дырэкцыі таксі Міністэрства Брусельскага сталічнага рэгіёна i прымяняюць адзіную тарыфную сістэму. Больш падрабязна, гл. брусельскае таксі.

Брусель з'яўляецца цэнтрам чыгуначнай сеткі Бельгіі. Тут ёсць тры асноўныя вакзала — Паўночны, Цэнтральны і Паўднёвы, а таксама некалькі чыгуначных станцый. Ніжэй пералічаныя вакзалы Брусельскага сталічнага рэгіёна, на якіх дзейнічае тарыф агламерацыі Бруселя:

фр.: нідэрл.:
Berchem-Sainte-Agathe Sint-Agatha-Berchem
Bockstael Bockstael
Boitsfort Bosvoorde
Boondael Boondaal
Bordet Bordet
Bruxelles-Central Brussel-Centraal
Bruxelles-Chapelle Brussel-Kapellekerk
Bruxelles-Congrès Brussel-Congres
Bruxelles-Midi Brussel-Zuid
Bruxelles-Nord Brussel-Noord
Bruxelles-Luxembourg Brussel-Luxemburg
Bruxelles-Schuman Brussel-Schuman
Delta Delta
Etterbeek Etterbeek
Evere Evere
Forest-Est Vorst-Oost
Forest-Midi Vorst-Zuid
Haren Haren
Haren-Sud Haren-Zuid
Jette Jette
Meiser Meiser
Merode Merode
Moensberg Moensberg
Saint-Job Sint-Job
Schaerbeek Schaarbeek
Uccle-Calevoet Ukkel-Kalevoet
Uccle-Stalle Ukkel-Stalle
Vivier d'Oie Diesdelle
Watermael Watermaal

Выдатнасці правіць

Горад Брусель правіць

Большая частка славутасцей агламерацыі знаходзіцца ў граніцах гістарычнага ядра Бруселя.

Іншыя камуны правіць

  • Андэрлехт — дом Эразма
  • Кукельберг — Нацыянальная базіліка Святога Сэрца
  • Укел — Лес Сонцаў, праваслаўная царква

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. https://be.brussels/about-the-region/about-the-region?set_language=en Праверана 8 мая 2022.
  2. Welcome to Brussels. Brussels.org. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 5 ліпеня 2009.
  3. Сталіцай Еўрапейскага саюза Брусель лічыцца дэ-факта, таму што ў ім знаходзяцца ўсе галоўныя палітычныя інстытуты, і хоць Парламент афіцыйна галасуе ў Страсбургу, вялікая частка палітычнай работы здзяйсняецца ў Бруселі
  4. History of Brussels(недаступная спасылка). Brussels.org. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 29 чэрвеня 2010.
  5. Statistics Belgium; Population de droit par commune au 1 janvier 2008 (excel-file) Насельніцтва ўсіх муніцыпалітэтаў у Бельгіі 1 студзеня 2008. Retrieved on 18 October 2008.
  6. Statistics Belgium; De Belgische Stadsgewesten 2001 (pdf-file) Вызначэнні зоны метраполіі ў Бельгіі. Зона метраполіі Бруселя падзелена на 3 ўзроўні. Першы ўзровень — цэнтральная агламерацыя (geoperationaliseerde agglomeratie) з насельніцтвам у 1 451 047 жыхароў (2008-01-01). З дабаўленнем бліжэйшага акружэння (banlieue) атрымліваецца ў цэлым 1 831 496 жыхароў. І, уключаючы знешнюю зону, цесна звязаную з цэнтрам транспартам (forensenwoonzone), насельніцтва складзе 2 676 701 жыхароў.
  7. Protocol (No 6) on the location of the seats of the institutions and of certain bodies, offices, agencies and departments of the European Union, Consolidated version of the Treaty on the Functioning of the European Union, OJ C 83, 30.3.2010, p. 265–265(недаступная спасылка). EUR-Lex (30 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 3 жніўня 2010.
  8. "Europe | Country profiles | Country profile: Belgium". BBC News. 14 June 2010. Праверана 29 June 2010.
  9. Hughes, Dominic (15 July 2008). "Europe | Analysis: Where now for Belgium?". BBC News. Праверана 29 June 2010.
  10. Разлічана на аснове вынікаў апошніх федэральных выбараў
  11. Site de l'institut météorologique belge(недаступная спасылка). Meteo.be. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 29 чэрвеня 2010.
  12. Université Libre de Bruxelles
  13. Brussels: home to international organisations diplomatie.be
  14. а б E!Sharp magazine, January-February 2007 issue: Article «A tale of two cities».
  15. Andrew Rettman. Euobserver.com(недаступная спасылка). Euobserver.com. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 29 чэрвеня 2010.
  16. а б Demey, Thierry (2007). Brussels, capital of Europe. S. Strange (trans.). Brussels: Badeaux. ISBN 2-9600414-2-9.
  17. а б CVCE Seat of the European Commission
  18. а б European Commission publication: Europe in Brussels 2007
  19. Wheatley, Paul. The two-seat parliament farce must end(недаступная спасылка). Café Babel (2 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2007. Праверана 16 July 2007.
  20. Stark, Christine. Evolution of the European Council: The implications of a permanent seat (PDF)(недаступная спасылка). Dragoman.org. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2007. Праверана 12 ліпеня 2007.
  21. Vucheva, Elitsa. EU quarter in Brussels set to grow(недаступная спасылка). EU Observer (5 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 27 верасня 2007.

Спасылкі правіць