Бру-на-Бойн — археалагічныя знаходкі ў даліне ракі Бойн, уяўляюць сабой найбольш каштоўную скупнасць дагістарычных мегалітаў у Еўропе. Помнік знаходзіцца ў 50 км на поўнач ад Дубліна, што ў Ірландыі. Збудаванні мелі сацыяльна-эканамічнае, рэлігійнае і пахавальнае прызначэнне.

Ньюгрэйндж

Усяго налічваецца 40 курганаў, з якіх Ньюгрэйндж, Даўт і Наўт, вылучаюцца сваімі вялізнымі памерамі і ўнутрана-схематычнымі збудаваннямі.

Даліна Бойна ў 1993 г. уключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі правіць