Графства Бры (фр.: comté de Brie) — невялікае сярэднявечнае графства, размешчанае на паўночным усходзе Францыі, прыкладна паміж рэкамі Сена на поўдні, Марна на поўначы і паўночна-ўсходняй часткай Іль-дэ-Франса.

Вядома з эпохі апошніх Каралінгаў. Графы Бры звычайна тытулаваліся графамі Мо, па назве галоўнага горада графства, Мо. У 956 годзе граф Мо Роберт I стаў графам Труа, і з гэтага часу графства было ва ўладанні графаў Труа, а затым графаў Шампані. Графы Шампані тытулаваліся «Comtes palatins de Champagne et de Brie» (пфальцграф Шампані і Бры).

У 1335 годзе графства Бры разам з графствам Шампань было далучана да каралеўскага дамена і да 1790 года заставалася правінцыяй Францыі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць