Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітаная воданепранікальнымі і процігніласнымі саставамі.[1]

Брызентавае покрыва на катэры

Характарыстыкі правіць

Шчыльнасць брызента складае ад 300 да 600 г/м, можа быць і вышэй.

Прымяненне правіць

Выкарыстоўваецца для вырабу покрыўных матэрыялаў, намётаў, тэнтаў, заплечнікаў, спецыяльнага адзення і абутку (плашчоў, рукавіц, бот) і іншых вырабаў, якія патрабуюць павышанай трываласці і асаблівых уласцівасцяў тканіны.

З часоў Першай сусветнай вайны шырока ўжываўся ў войску, у тым ліку — як замена дарагой скуры пры вытворчасці прывадных, паясных і ружэйны рамянёў, а таксама салдацкіх ботаў.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.411.