Брысбен (англ.: Brisbane River) — рака ў Квінслендзе (Аўстралія).

Брысбен
англ. Brisbane River
Характарыстыка
Даўжыня 344 км
Басейн 13 600 км²
Вадацёк
Выток Вялікі Водападзельны хрыбет
 • Каардынаты 26°39′00″ пд. ш. 152°22′00″ у. д.HGЯO
Вусце Moreton Bay[d]
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 27°22′19″ пд. ш. 153°09′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Moreton Bay[d]
Краіна
physical
Брысбен (рака)
Брысбен (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 344 км, плошча басейна каля 13,6 тыс. км². Вытокі размешчаны ў раёне горада Нананга. Далей да Брысбена рака працякае ў паўднёвым напрамку, у ніжнім цячэнні рэчышча звілістае. Вусце ракі — заліў Марэтон, ва ўсходнім Брысбене.

У месцы ўпадзення ракі ў заліў знаходзяцца мангравыя зараснікі. Брысбен багаты рыбай, гэта адзін з некалькіх арэалаў рогазуба, эндэмікаў Квінсленда[1].

У нізоўях ракі часта адбываюцца паводкі, перыядычна — катастрафічныя. Апошняя наймоцная паводка адбылася ў студзені 2011 года[2][3].

Праз раку пабудавана 16 буйных мастоў і адзін тунэль пад вадой. Большасць мастоў размешчана ў Брысбене.

Зноскі

  1. The Australian. News Limited. 2008-01-03
  2. Hubert Chanson (2011). «The 2010—2011 Floods in Queensland (Australia): Observations, First Comments and Personal Experience». La Houille Blanche (Paris: Société Hydrotechnique de France) (1): 5-11. ISSN 0018-6368
  3. Паводка ў Аўстраліі: жыхароў Брысбена просяць бегчы