Брытанік — Клаўдзій Тыберый Цэзар Брытанік (лац.: Tiberius Claudius Caesar Britannicus) (нарадзіўся 12 лютага 41 — 11 лютага 55) — сын імператара Клаўдзія і Месаліны.

Брытанік
лац.: Tiberius Claudius Caesar Britannicus
Нараджэнне 12 лютага 41
Смерць 11 лютага 55 (13 гадоў)
Месца пахавання
Род Юліі-Клаўдзіі[d] і Клаўдзіі Нероны[d]
Імя пры нараджэнні лац.: Tiberius Claudius Germanicus
Бацька Клаўдзій
Маці Месаліна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прыдомак атрымаў з нагоды перамогі бацькі ў Брытаніі. Пасля ўсынаўлення Клаўдзіем Нерона Брытанік быў абвешчаны ідыётам і эпілептыкам, і пазбаўлены права на трон. Нерон, стаўшы імператарам, загадаў атруціць Брытаніка.

Магчымай выявай Брытаніка з’яўляецца статуя хлопчыка з Вялеі, апранутага ў тогу (захоўваецца ў Парме)[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)