Брэменскі парк рададэндранаў

Брэменскі парк рададэндранаў (ням.: Rhododendron-Park Bremen) — парк з велізарнай калекцыяй рададэндранаў і азалій  (укр.) (46 га), а таксама з батанічным садам (3,2 га), размешчаны ў Брэмене, Германія. Колькасць сартоў рададэндранаў, якія прадстаўлены ў парку, складае 1 000, у тым ліку 500 у батанічным садзе. Штогод парк наведваюць каля 300 000 наведвальнікаў. Уваход у парк, за выключэнем батанічнага саду, вольны.

Выява парку
Выява парку
Батаніка
Японскі сад у цэнтры Батаніка
Скульптура зубра ў парку
Альпійскія горкі

Гісторыя правіць

Парк пачаў працу ў 1933 годзе па ініцыятыве Нямецкага таварыства рададэндранаў на базе былых сельскагаспадарчых угоддзяў і лясоў. Адкрыццё парка для грамадства адбылося ў 1937 годзе. Першапачаткова парк складаўся з раслін з Мексікі і Каўказа, калекцый культурных раслін, лекавых траў, мясцовых раслін і атрутных раслін. Парк з’яўляўся прыватнай маёмасцю да 1935 года, пасля стаў уласнасцю горада і быў перанесены на цяперашняе месца. Калекцыя саду была завершана ў 1949—1950 гг. Цэнтр Батаніка, які лічыцца найбуйнейшым цэнтрам прыроды Германіі, адкрыўся ў 2003 годзе. У 2007 годзе парк пераведзены ў лік некамерцыйных арганізацый.

Парк азалій і рададэндранаў правіць

У парку ёсць наступныя часткі:

  • Парк азалій — вялікі ландшафтны парк з ручаямі і газонамі; азаліі месцяцца пад старымі букавымі і дубовымі дрэвамі. Калекцыі ўключаюць дзікія віды з Паўночнай Амерыкі, а таксама гістарычныя сарты з Чэхіі, Германіі і Злучаных Штатаў.
  • Лес рададэндранаў — старая, са шчыльнай расліннасцю, частка парку, з першымі рададэндранамі, пасаджанымі ў 1936 годзе.
  • Парк рададэндранаў — уключае больш за 2000 сартоў рададэндранаў і азалій.
  • Новыя сарты — экспазіцыя новых сартоў рададэндранаў, створаных нямецкімі селекцыянерамі, абнаўляецца кожныя 5 гадоў пры садзейнічанні Нямецкага таварыства рададэндранаў. Апошнія расліны былі пасаджаны ў 2007—2008 гадах.

Батанічны сад правіць

Батанічны сад змяшчае наступныя калекцыі:

  • Альпійскі сад.
  • Геаграфічныя зоны — расліны з Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Балкан.
  • Сад пусташы — верасовыя сарты.
  • Карэнныя флора — каля 1000 з 2000 відаў карэнных раслін, якія растуць на паўночным захадзе Германіі, у тым ліку каля 200 відаў знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Ніжняй Саксоніі і Брэмена, як знікаючыя віды раслін.
  • Лекавыя і карысныя расліны — каля 400 сартоў лекавых раслін (адна з самых вялікіх калекцый у Германіі) і каля 200 сартоў сельскагаспадарчых раслін.
  • Рададэндравы сад з дэкаратыўнымі каменнымі горкамі — сарты рададэндранаў з Альпаў, Гімалаяў і гор Кітая і Японіі.
  • Ценявыя расліны.

Іншыя сады і паркавыя зоны правіць

  • Сад бансай — сухі дзэн-сад з бансай.
  • Азіяцкая экспазіцыя цэнтра Батаніка — прадстаўляе разнастайныя драўняныя сарты, у тым ліку рададэндраны з Непала, Тыбета, правінцыі Юньнань і Бірмы, а таксама статуі з Паўднёва-Усходняй Азіі, малітоўныя колы, кітайскі павільён гарбаты і статую Буды.
  • Сад руж — 230 сартоў руж.
  • Сад водару — ружы і араматычныя травы, такія як чабор і лаванда.

Спасылкі правіць