Брэнтан Харысан Тарант

Брэнтан Харысан Тарант (англ.: Brenton Harrison Tarrant, нар. 1990, Графтан[ru], Аўстралія) — аўстралійскі тэрарыст, нацыяналіст, ультраправы радыкал, арганізатар і выканаўца тэрарыстычнага акту ў мячэцях Крайстчэрча, у выніку якога забітыя 51 чалавек і 40 паранена[4].

Брэнтан Харысан Тарант
англ.: Brenton Harrison Tarrant
Фотаздымак
Мянушка «Аўстралійскі Брэйвік»
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1990(1990-10-27)[1][2] (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Аўстралія
Забойствы
Колькасць параненых 40
Выкарыстоўваемая зброя Ruger SR-556, AR-15, M16 і стрэльбы
Арышт і пакаранне

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў аўстралійскім горадзе Графтан у сям’і рабочых. Бацькі маюць шатландскія, ірландскія і брытанскія карані.

У 20142018 гадах, паводле інфармацыі шэрагу СМІ, браў удзел у канфлікце на ўсходзе Украіны на баку УСУ, меў сувязі з украінскімі правымі радыкаламі[5][6][7].

Тэракт правіць

15 сакавіка Тарант пад’ехаў да мячэці Аль-Нур у Крайстчэрчы. Затым ён узяў з багажніка агнястрэльную зброю, увайшоў у храм і пачаў расстрэл людзей, якія сабраліся ў Аль-Нур для малітвы. Усё гэта ён трансляваў праз Фэйсбук у прамым эфіры.

Тарант правёў у мячэці некалькі хвілін, расстрэльваючы вернікаў. Першай яго ахвярай стаў мусульманін, які павітаўся з ім ля ўваходу. Ён забіў яшчэ двух чалавек на ўваходзе і многіх іншых у вялікім пакоі. Неўзабаве ён пакінуў мячэць, забраў іншую зброю са свайго аўтамабіля, а затым вярнуўся ў мячэць, каб забіць больш ахвяр, многія з якіх ужо былі параненыя і не змаглі ўцячы. Затым ён зноў выйшаў з мячэці і забіў парафіянку каля пешаходнай дарожкі, калі яна ўмольвала аб дапамозе. Неўзабаве пасля гэтага Тарант пакінуў месца зласынства на сваёй машыне. Тэрарыст застрэліў іншых яшчэ некалькіх людзей у гэтым раёне і на вялікай хуткасці з’ехаў, накіроўваючыся да ісламскага цэнтру Лінвуд, дзе забіў яшчэ пэўную колькасць мусульман[8].

Ён быў арыштаваны на вуліцы Брогам у Сідэнхаме праз 21 хвіліну пасля першага экстранага выкліку.

На суддзе цалкам прызнаў сваю віну[9]. 24 жніўня 2020 года быў асуджаны з пакараннем у выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне[10].

Погляды правіць

Перад злачынствам ён апублікаваў маніфест з нацыяналістычнымі антымусульманскімі ідэямі. Сам напад баявік трансляваў у інтэрнэце на сваю старонку ў Facebook[11]. Ён паведаміў, што падтрымлівае Дылана Руфа і Андэрса Брэйвіка[12].

Перад атакай Тарант слухаў песню ваенізаваных нацыяналістычных падраздзяленняў, якія ўдзельнічалі ў вайне на Балканах 1992—1995 гадоў — «Serbia strong». На магазінах, а таксама на яго зброі, былі напісаны імёны гістарычных постацяў, якія супрацьстаялі Асманскай імперыі і асоб, якія атрымалі тэрміны за забойства і напады з-за ксенафобіі, у якога дома захоўвалася кніга Гітлера «Майн кампф»[13][14], а таксама назвы некаторых гістарычных падзей, звязаных з Асманскай імперыяй (бітва пры Кагуле, абарона Шыпкі, бітва пры Лепанто, бітва пры Пуацье, Венская бітва, аблога Акры, бітва пры Сарыкамышы, бітва пры Булаірэ)[15].

Таксама на зброі Брэнтана былі напісаныя дасылкі на кодавы лозунг («14 Words»), якія ўжываюць якасці прывітання ў белых нацыяналістаў.

Сам Тарант адносіць сябе да экафашыстаў, адзначаючы пры гэтым што да нацыстаў, антысэмітаў і кансерватараў ён сябе не адносіць.

Зноскі

  1. 'A loner with a lot of money' - A look into the Christchurch mosque gunman's past
  2. «Петербург – красивейший город в Европе». Зачем с другого конца планеты приезжал самый кровавый националист эпохи
  3. https://www.newshub.co.nz/home/new-zealand/2019/03/christchurch-terror-attack-life-of-alleged-killer-brenton-tarrant.html Праверана 19 сакавіка 2019.
  4. Возросло число жертв теракта против мусульман в новозеландском Крайстчерче. newsru.co.il (5 мая 2019 года).
  5. Новозеландский террорист заявил, что бывал в Украине
  6. НОВОЗЕЛАНДСКИЙ ТЕРРОРИСТ СВЯЗАН С УКРАИНСКИМИ НАЦБАТАМИ И МОГ ВОЕВАТЬ В ДОНБАССЕ. СЕЛИВАНОВ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 8 мая 2019.
  7. Теракт в Новой Зеландии: черный след украинских нацистов
  8. Saldiva Gabriela. Number Of Dead Rises To 50 In New Zealand Mass Shooting. NPR. Праверана 20 сакавіка 2018.
  9. "Новозеландский стрелок признал вину по всем пунктам обвинения". Интерфакс. 2020-03-26.
  10. Сармат Мисиков. Новозеландский террорист получит пожизненный срок (руск.). Известия (22 сакавіка 2019). Праверана 28 сакавіка 2022.
  11. Facebook удалил трансляцию стрельбы в Новой Зеландии и страницу неонациста Тарранта. РЕН ТВ (15 сакавіка 2019). Праверана 16 сакавіка 2019.
  12. Появилось полное видео расстрела людей в Новой Зеландии, снятое самим убийцей (18+) Архівавана 1 мая 2019.
  13. Бойня в Крайстчерче
  14. Стрельба в мечетях Новой Зеландии: что мы знаем о нападавшем. bbc.com. Би-би-си (16 сакавіка 2019). Праверана 16 сакавіка 2019.
  15. СМИ узнали об упоминании битв русской армии на оружии стрелка в мечетях. rbc.ru. РБК (15 сакавіка 2019). Праверана 16 сакавіка 2019.