Брэсцкая група азёр

Брэсцкія азёры (Брэсцкая група азёр) — група азёр Беларусі, размешчаных у Брэсцкім раёне ў басейне Заходняга Буга.

Брэсцкая група азёр складаецца з 7 вадаёмаў, выцягнутых з поўначы на поўдзень паралельна Заходняму Бугу, і уключае ў свой склад наступныя азёры:

Азёры размешчаныя сярод Брэсцкага Палесся на раўніннай паверхні. Азёры злучаныя пратокамі і канавамі між сабой і Заходнім Бугам.

Брэсцкая група азёр уваходзіць у склад зоны адпачынку Брэста. Азёры Рагазнянскае і Чорнае ўваходзяць у курортную зону возера Белае. На берагах возера Белае размяшчаецца санаторый «Азёрны».