Брэсцкі чыгуначны музей

Брэсцкі чыгуначны музей (Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі) — музей горада Брэста, прысвечаны паравозам, цеплавозам, вагонам і спецыялізаванай чыгуначнай тэхніцы розных эпох і краін.

Брэсцкі чыгуначны музей

Паравоз ФД у экспазіцыі музея.
Заснаваны 2002
Месцазнаходжанне 224030, г. Брэст,
пр-т. Машэрава д. 2
Адрас 224030 Brest, Masherava 2, Belarus[1]
rw.by/en/corporate/socia…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная інфармацыя правіць

Музей заснаваны 15 мая 2002 года. Агульная плошча складае 29000 м². Даўжыня трох экспазіцыйных пуцей — 1200 метраў. У экспазіцыі музея, на 2008 год, знаходзяцца 68 узораў натурнай чыгуначнай тэхнікі. Адметнай асаблівасцю музея з'яўляецца тое, што большасць экспанатаў дзейсныя, што дазваляе выкарыстоўваць іх у экскурсійных паездках і кіназдымках. Таксама маецца больш за сто экспанатаў тэхнічнага аснашчэння чыгуначнага транспарту розных перыядаў гісторыі.

Экспазіцыя правіць

Экспазіцыі музея пад адкрытым небам знаходзяцца:

Паравозы даваеннага, ваеннага і пасляваеннага пакаленняў правіць

  • Эу
  • Эм
  • ФД20
  • Эр
  • Паравоз Е
  • СО17
  • Су
  • Л «Перамога»
  • ЛВ
  • П36
  • танк-паравоз 9П
  • Тэ

Цеплавозы правіць

  • ТЭ1
  • ТЭ3
  • 2ТЭ-109 - цеплавоз з доследнай партыі з электраперадачы зменнай-пастаяннага току.
  • М62
  • ТГМ1
  • ТЭП60
  • ЧМе2
  • ТЭМ15

Зноскі

Спасылкі правіць