«Будтрэст № 3» — дзяржаўнае будаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1958 г. у Салігорску (Мінская вобласць). На пачатак 2015 г. меў 141 адзінку будаўнічай тэхнікі, у тым ліку 47 самазвалаў, 38 экскаватараў, 34 бульдозеры, 30 пагружальнікаў, 25 аўтамабіляў, 24 аўтамабільныя краны, 22 каткі, 16 трактароў, 15 аўтабетоназмяшальнікаў, 10 цягачоў і 9 вежавых кранаў. Складаўся з 5 будаўнічых упраўленняў (№ 55, Слуцк; № 95; № 105; № 122; № 123), 2 мантажных і 3 спецыяльных упраўленняў. Меў уласны завод жалезабетонных канструкцый і інфармацыйна-вылічальны цэнтр. У трэсце працавалі 3616 работнікаў, у тым ліку 2612 будаўнікоў 28 прафесій.

Будтрэст № 3
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ:Стройтрест-3
Заснаванне 9 чэрвеня 1958
Заснавальнікі Міністэрства будаўніцтва БССР
Размяшчэнне Салігорск, Мінская вобласць, Беларусь
Ключавыя постаці Сяргей Ермалінскі
Галіна Будаўніцтва
Прадукцыя Басейн, гасцініца, кавярня, жытло, завод, руднік, стадыён
Абарот 1329,944 млрд руб[1] (2014; $129,622 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак 105,797 млрд руб ($10,311 млн)
Чысты прыбытак 81,748 млрд руб ($7,966 млн)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Сайт str3.by

Дзейнасць правіць

«Будтрэст № 3» ажыццяўляе: земляныя, малярныя, сталярныя, тынкавальныя і цяслярныя паслугі; усталяванне пакрыццяў збудаванняў, электраабсталявання будынкаў, падлогі; абліцоўванне сцен, будаўніцтва трубаправодаў; узвядзенне лёгкай агароджы, зборных і маналітных бетонных, драўляных, каменных і металічных канструкцый; азеляненне, цяплаізаляцыю, ўсталяванне вонкавых сетак, сантэхнікі і ўнутраных інжынерных прылад.

Гісторыя правіць

9 чэрвеня 1958 г. «Будтрэст № 3» заснавалі для ўзвядзення руднікоў «Беларуськалія» і гораду Салігорска[3], чым прадпрыемства працягвае займацца ўвесь час свайго існавання. У 1975 г. трэст пабудаваў у Мікашэвічах (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) найбуйнейшы ў Еўропе драбільна-сартавальны завод «Граніт», што забяспечыла прадпрыемства айчынным гранітным друзам. У 1973—1976 г. пабудавалі новую вытворчасць пад «Слуцкі мясакамбінат». У 1978—1981 гг. узвялі новы завод пад «Слуцкі сыраробчы камбінат». У 1997 г. трэст ператварылі ў ААТ «Салігорскпрамбуд». У 1999 г. у Мінску ўзвялі завод для вытворчасці ралетаў на замову «Алютэх». У 2006 г. «Будтрэст № 3» закончыў будаўніцтва кампрэсарных станцыяў «Нясвіжская», «Крупская» і «Мінская» (пасёлак Міханавічы) для газаправода «Ямал — Еўропа».

У 2007 г. у Мінску пабудавалі гасцініцу «Вікторыя». У красавіку 2008 г. прадпрыемству вярнулі назву «Будтрэст № 3». За 2007—2011 г. пабудавалі 3105 кватэр. У 2008 г. «Будтрэст № 3» узвёў 26,719 тыс. м² жытла. У 2011 г. збудавалі 43 тыс. м² жытла ў гарадах Мінскай вобласці: Салігорск (439 кватэр), Слуцк (100), Узда (100), Старыя Дарогі (80), Капыль (20). За 2011 г. выручка за падрадныя працы перавысіла 605 млрд рублёў, што склала каля 9% ад агульнай выручкі будаўнічых прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Таксама звыш паловы (633 з 1000) будаўнікоў на ўзвядзенні сухой вытворчасці цэменту магутнасцю 1,8 млн тонаў за год для «Крычаўцэментнашыфер» (Магілёўская вобласць) працавалі на «Будтрэст № 3». У 2011 г. пабудавалі лядовую арэну ў Маладзечне. Прадпрыемства выступіла галоўным падраднікам пры ўзвядзенне гарадскога стадыёна ў Барысаве. У снежні 2011 г. закончылі будоўлю цяплічнага комплекса для агракамбіната «Мачулішчы». «Будтрэст № 3» налічваў каля 5 тыс. супрацоўнікаў[4].

Зноскі

  1. "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2014 год" [руская]. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 29 мая 2015. Праверана 31 снежня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год (10 260,18)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2015. Праверана 31 снежня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  3. Уладзімір Маслоўскі. Як ствараўся будтрэст №3. Будтрэст № 3 (6 чэрвеня 2013). Праверана 31 снежня 2015.
  4. Уладзімір Хількевіч. Санта-Клаусы ардэнаноснага трэста // Звязда : газета. — 30 снежня 2011. — № 250 (27114). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць