Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»

Мсціслаў

Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж» — будынак у цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасе вул. Першамайская, 15, на рагу з Пралетарскай. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Славутасць
Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»
54°01′16″ пн. ш. 31°43′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва канец XIX — пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001062шыфр 513Г001062
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак у пачатку XX стагоддзя

Архітэктура правіць

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім цокалем, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя франтоны. Паўпадвал аддзелены ад асноўнага аб’ёму карнізам. Сцены першага паверха члянёны паўцыркульнымі вокнамі, другога — лучковымі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з сухарыкамі. Планіроўка ўнутранай прасторы калідорна-анфіладная.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць