Буке́т (ад фр.: bouquet) — звязка кветак, якія гарманічна спалучаюцца адна з адной, сабраныя па спецыяльнай тэхніцы. Букет — гэта мастацкая кампазіцыя дэкаратыўнага прызначэння, якая мае рытуальнае значэнне (рытуал пахавання, рытуал заляцання, рытуал захаплення).

Букет

У букеце могуць быць сабраныя не толькі кветкі, але і іншыя лістава-дэкаратыўныя расліны, а таксама садавіна, цукеркі, цацкі і іншыя дэкаратыўныя элементы. Такія букеты з'яўляюцца сінтэзам і аналогіяй кветкавых букетаў, але з іншым напаўненнем — найбольш распаўсюджанымі падарункамі.

Букет Пушкіна, Харкаў.

Ужыванне правіць

Букеты — асаблівае ўпрыгожванне для памяшканняў. Акрамя прывабнага выгляду яны могуць мець прыемны водар у залежнасці ад раслін, з якіх сабрана кветкавая кампазіцыя. Кветкі ў выглядзе букета падаю́ць ва ўрачыстых выпадках, ці калі проста жадаюць пацешыць чалавека.

Гл. таксама правіць