Нямецкі Бундэсбанк (ням.: Deutsche Bundesbank, таксама Нямецкі федэральны банк) — цэнтральны банк Германіі, размешчаны ў Франкфурце-на-Майне.

Нямецкі федэральны банк
Штаб-кватэра Сцяг Германіі Франкфурт-на-Майне, Германія
Дата заснавання 1957
Прэзідэнт
(старшыня)
Енс Вайдман
Валюта Еўра
Вэб-сайт www.bundesbank.de
Папярэднік Банк нямецкіх земляў, цэнтральныя банкі земляў
Нямецкі Бундэсбанк

Гісторыя правіць

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў рамках падрыхтоўкі валютнай рэфрмы і ўвядзення нямецкай маркі ў зонах акупацыі заходніх дзяржаў была усталявана новая двухступенчатая цэнтральная банкаўская сістэма па прыкладзе Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Яна складалася з юрыдычна незалежных зямельных цэнтральных банкаў, а таксама Банка нямецкіх зямель ў Франкфурце, які быў заснаваны 1 сакавіка 1948 года. Банк нямецкіх зямель быў адказны за выпуск банкнот і каардынацыю грашовай палітыкі. Ён з самага пачатку быў незалежным ад нямецкіх палітычных ворганаў, уключаючы федэральны ўрад, які пачаў сваю працу ў верасні 1949 года.

З прыняццём закона аб Бундэсбанку (Bundesbankgesetz) 26 ліпеня 1957 года двухузроўневая структура цэнтральнай банкаўскай сістэмы была ліквідавана. Яе функцыі былі перададзеныя ў ізноў створаны нямецкі Бундесбанк. Для гэтага зямельныя цэнтральныя банкі былі аб'яднаны з Банкам нямецкіх зямель. Зямельныя цэнтральныя банкі сталі галоўнымі ўправамі Бундэсбанка і ўжо не былі юрыдычна незалежнымі інстытутамі.

Пасля ўступлення ў сілу Маастрыхцкай дамовы ў лістападзе 1993 і стварэння Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза нацыянальная адказнасць за грашова-крэдытную палітыку была перададзена Еўрапейскай сістэме цэнтральных банкаў (ЕСЦБ), якая складаецца з Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) і нацыянальных цэнтральных банкаў (НЦБ) дзяржаў-членаў ЕС.

Функцыі правіць

У адпаведнасці з Законам ФРГ аб Бундэсбанку нямецкі Бундесбанк, як цэнтральны банк ФРГ, з'яўляецца неад'емнай часткай Еўрапейскай сістэмы цэнтральных банкаў. Ён садзейнічае выкананню задач сістэмы з асноўнай мэтай падтрымання стабільнасці ўзроўню цэн, захоўвае валютныя рэзервы Германіі, забяспечвае ажыццяўленне плацяжоў ўнутры краіны і з замежнымі краінамі, а таксама спрыяе стабільнасці плацёжных і разліковых сістэм.

Арганізацыя правіць

Кіраўніцтва Бундэсбанкам ажыццяўляе праўленне (Vorstand), які складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта і 4 членаў праўлення. Кандыдатуры прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта і аднаго з членаў праўлення прапаноўваюцца федэральным урадам, тры іншых члена прапаноўваюцца Бундэсратам па ўзгадненні з федэральным урадам. Усе члены праўлення прызначаюцца федэральным прэзідэнтам, як правіла, на восем гадоў, але па меншай меры на пяць гадоў. Прэзідэнтам праўлення банка з'яўляецца зараз Енс Вайдман (Jens Weidmann ), віцэ-прэзідэнтам Сабіне Лаўтэншлэгер (Sabine Lautenschläger). На канец 2012 года Бундэсбанк налічваў 10.288 супрацоўнікаў.

Рознае правіць

Бундесбанк мае вялікую бібліятэку, адкрытую для шырокай публікі, а таксама Музей грошаў, у якім прадстаўлены гісторыя і функцыі грошаў. Калекцыя музея ўключае ў сябе каля 90.000 манет з усяго свету са старажытных часоў да нашых дзён і каля 255.000 асобнікаў папяровых грошаў.

Спасылкі правіць