«Бура і націск» (ням.: Sturm und Drang) — перыяд у гісторыі нямецкай літаратуры (17671785), звязаны з адмовай ад культу розуму, уласцівага класіцызму, на карысць максімальнай эмацыйнасці і апісанню крайніх праяў індывідуалізму, цікавасць да якіх характэрна для прадрамантызму. Назва літаратурнага руху ўзыходзіць да аднайменнай драмы нямецкага пісьменніка Фрыдрыха Максіміліяна фон Клінгера. Пісьменнікаў, якія адносілі сябе да руху «Буры і націску», завуць шцюрмерамі (ням. Stürmer — «бунтар, буян»).

Ідэолагам гэтага бунту супраць рацыяналізму выступіў нямецкі філосаф Іаган Георг Гаман, які падзяляў погляды французскага пісьменніка і мысліцеля Жан-Жака Русо. Дзеячы «Буры і націску» высока шанавалі перакладныя п'есы Шэкспіра, Асіянавы паэмы і «прыродную» паэзію англічаніна Юнга. У гэты ж час у Еўропе ўзнік новы літаратурны рух, названы сентыменталізмам. Яго прыхільнікі, як і шцюрмеры, выступалі супраць рацыяналістычных пастулатаў класіцызму.

Вядомыя прадстаўнікі «Буры і націску» правіць