Бурвіль

французскі акцёр і спявак

Бурві́ль (фр.: Bourvil, псеўданім; сапраўднае імя Андрэ́ Робе́р Рэмбу́р, фр.: André Robert Raimbourg; 27 ліпеня 191723 верасня 1970) — французскі акцёр і эстрадны спявак.

Бурвіль
Bourvil
Імя пры нараджэнні Андрэ Рабер Рэмбур
Дата нараджэння 27 ліпеня 1917(1917-07-27)
Месца нараджэння Прэто-Вікмар, Францыя
Дата смерці 23 верасня 1970(1970-09-23) (53 гады)
Месца смерці Парыж, Францыя
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Дзеці Dominique Raimbourg[d] і Philippe Raimbourg[d]
Прафесія
Кар’ера 19411970
Узнагароды
IMDb ID 0100186
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Бурвіля

Біяграфія правіць

Андрэ Рабер Рэмбур нарадзіўся 27 ліпеня 1917 года ў горадзе Прэта-Вікмар (дэпартамент Сена Прыморская). Рана страціў бацьку (падчас Першай Сусветнай вайны) і значную частку дзяцінства правёў у вёсцы Бурвіль (Bourville), назва якой стала яго творчым псеўданімам.

Пачынаў працаваць у мюзік-холе, дзе спяваў і танчыў, выконваў мініяцюры гумарыстычнага плана. Затым стаў працаваць на радыё і з 1945 года здымаўся ў кіно.

У 1956 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпi за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Праз Парыж».

У Бурвіля было двое дзяцей Дамінік (1950) і Філіп (1953) Рэмбур.

Бурвіль памёр 23 верасня 1970 ад міеломнай хваробы.