Бурдж аль-Араб (араб. برج العرب‎‎ літаральна «Арабская Вежа») — раскошны гатэль у Дубаі, самым буйным горадзе Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Будынак стаіць ля мора на адлегласці 280 метраў ад берага на штучным востраве, злучаным з зямлёй пры дапамозе моста. Маючы вышыню 321 метр, быў самым высокім гатэлем у свеце, пакуль не з'явіўся іншы дубайскі гатэль — Вежа Ружы — вышынёй 333 метра, які адкрыўся ў красавіку 2008 года.

Бурдж аль-Араб
Арабская Вежа
Краіна
Месцазнаходжанне Дубай, ААЭ
Будаўніцтва 19941999
Прызначэнне Гатэль, рэстаран
Адкрыццё 1 снежня 1999
Архітэктурны стыль хай-тэк[d] і постмадэрнізм[d]
Вышыня 321 м[2][3]
Вышыня па шпілі 321 м
Колькасць паверхаў 60
Колькасць падземных паверхаў 3
Колькасць ліфтаў 20[2]
Уласнік Jumeirah[d]
Архітэктар Atkins Middle East
Інжынер-будаўнік Atkins[d]
Emporis burjalarab-dubai-unitedarabemirates
SkyscraperPage 48
Сайт jumeirah.com/en/s… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва гатэля пачалося ў 1994 годзе, для наведвальнікаў ён адкрыўся 1 снежня 1999 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе ветразя доу, арабскага судна. Бліжэй да верху знаходзіцца верталётная пляцоўка, а з іншага боку — рэстаран «Аль-Мунтаха» (араб. ‎‎ Найвышэйшы), абодва падтрымліваюцца кансольнымі бэлькамі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. а б http://www.skyscrapercenter.com/building/rembrandt-tower/402 Праверана 12 лістапада 2019.
  3. https://es.wikiarquitectura.com/edificio/burj-al-arab-dubai/

Спасылкі правіць