Бурносы

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Бурно́сы[1] (трансліт.: Burnosy, руск.: Бурносы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Вёска
Бурносы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236854006
Бурносы на карце Беларусі ±
Бурносы (Беларусь)
Бурносы
Бурносы (Гродзенская вобласць)
Бурносы

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсавета[2].

На паўночны ўсход ад вёскі, паблізу вусця р. Гаўя размешчана неалітычная стаянка. Знойдзены крамянёвыя прылады, абломкі ляпной керамікі.

Ва ўрочышчы Страхоўня маецца вал, які цягнецца ад вясковага могільніка да Нёмана. Даўжыня каля 400 м, вышыня да 1,5 м.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць