«Бурундук і Вожык» (кар.: 다람이와 고슴도치 Тараміва Касымдочхі) — паўночнакарэйскі мультсерыял, зняты Карэйскай студыяй мультыплікацыйных фільмаў імя 26 красавіка. Трансляваўся з 1977 па 2012 гады, перш чым быць замарожаным для працягу іншага мультсерыяла «Юны палкаводзец».

Бурундук і Вожык
Тып тэлеперадача
Жанр ваенны фільм[d], баявік і драма
Рэжысёр
Студыя Карэйская студыя мультыплікацыйных фільмаў імя 26 красавіка[d]
Краіна
Тэлеканал Карэйскае цэнтральнае тэлебачанне[d]
IMDb ID 5404966

Нягледзячы на тое, што ў мультсерыяле прысутнічаюць сцэны перастрэлак, пагоняў і забойстваў, арыентаваны ён пераважна на дзіцячую аўдыторыю.

Існуе таксама адаптацыя на англійскай і іспанскай мовах да першага сезона мультсерыяла, пад назвай Brave Soldiers/Soldados Valientes (Храбрыя салдаты) адпаведна.

Сэнс мультфільма заключаецца ў тым, што дзяржаве трэба спадзявацца толькі на свае ўласныя сілы, незалежна ад сітуацыі і яе безнадзейнасці.

Сюжэт правіць

Арыгінал правіць

Дзеянне мультсерыяла (і непасрэдна адаптацыі) разгортваецца ў свеце, населеным антрапаморфнымі жывёламі. Жывёлы Кветкавага пагорка вядуць няроўную барацьбу з суседзямі-агрэсарамі. У пачатку сюжэту Кветкавы пагорак абараняў мядзведзь, але аднойчы ворагі спаілі яго (па змаўчанні змяіным віном), і жывёлы, якія жылі на пагорку, засталіся без абароны. Пасля чарговага нападу яны вырашаюць узяць абарону ў свае рукі і сваімі дзеяннямі (у асноўным, выведнікаў) ураўноўваюць свае шанцы на перамогу, раз за разам наносячы ворагам паразу. І ўсё гэта яны робяць дзеля добрай мэты: іх выратавання Радзімы і яе жыхароў.

Гісторыя падзелена на два сезоны, а сам сюжэт разгортваецца вакол двух сяброў-бурундукоў Кымсэгi і Чульдарамi, прычым як паасобку, так і разам, якія пранікаюць у шэрагі суперніка ў якасці шпіёнаў, каб раскрываць і разбураць падступныя планы і зброі масавага паражэння ворагаў, а таксама неаднаразова ставяць свае жыцці пад пагрозу. Аднак, па ходзе дзеянняў мультсерыяла, персанажы, якія атачаюць Кымсэгі, замяняюцца на іншых, па прычыне іх страты.

Сезон I правіць

На працягу ўсяго першага сезона Кветкавы пагорак, дзякуючы вышэйапісаным выведнікам, супрацьстаіць агрэсіўным дзеянням з боку каланкоў, крумкачоў і мышэй, якія ўваходзяць у аб’яднаную армію, на чале якой стаіць Вярхоўны галоўнакамандуючы. Першым у якасці выведніка пачынае дзейнічаць Чульдарамі, а потым ужо Кымсэгі. Дзякуючы дзейнасці першага, Вярхоўны галоўнакамандуючы пацярпеў сваё першае поўнае паражэнне.

Праз некаторы час па волі выпадку Кымсэгі, у якасці шпіёна, далучаецца да Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а Чульдарамі да начальніка штаба, які здрадзіў свайму былому правадыру.

На працягу яшчэ нейкага часу каланкі і мышы былі адціснутыя і амаль выгнаныя з кантынента, але пры гэтым яны не пакінулі сваіх агрэсіўных памкненняў у адносінах да Кветкавага пагорка. Разам са звыклай дзейнасцю, Кымсэгі (які стаў начальнікам аховы, а затым і спецад’ютантам) і Чульдарамі (які стаў палкоўнікам Кротавых гармат) павінны яшчэ змагацца з пагрозамі іх выкрыцця ў асобе братоў-мышэй: Мульманчхо і Вегвіпхары, якія нашмат разумнейшыя за іншых прадстаўнікоў свайго віду, і якія з першай жа сустрэчы здагадаліся, што першыя — шпіёны Кветкавага пагорка, і якія здолелі данесці да некаторых каланкоў гэтую інфармацыю. І ўсё б нічога, толькі вось мышы-браты нашмат больш жывучыя чым іншыя з іх віду, а таксама ўпартыя і не здаюцца, не зважаючы на тое, што церпяць паразы за паразай.

Нарэшце бравых разведчыкаў раскрываюць, але гэта мала пераломвае сітуацыю. У канчатковым выніку, дзякуючы намаганням першых, Вярхоўны галоўнакамандуючы і вялікая частка яго арміі аказваюцца знішчанымі.

Сезон II правіць

Разграміўшы аб’яднаную армію, разведчыкі вяртаюцца дадому, толькі для таго каб зразумець што каланкі і мышы, якія засталіся ў жывых, працягваюць шкодзіць Кветкаваму пагорку, а яшчэ сутыкнуцца з новай пагрозай у выглядзе ваўкоў, на чале з Сынянi, жывая сіла і прылады якіх шмат у чым пераўзыходзяць сваіх папярэднікаў.

Выжылыя ў ходзе чысткі галоўнага вострава Мульманчхо і Вегвiпхары таксама далучаюцца да ваўкоў, каб адпомсціць выведнікам за ўсё і ў ходзе спецаперацыі выкрадаюць крата-вучонага і выводзяць з гульні Чульдарамі. Кымсэгі даводзіцца зноў пракрасціся ў табар ворага, прычым як да рэштак аб’яднанай арміі, так і да ваўкоў, і пры гэтым настаўляць юнае пакаленне разведчыкаў, куды ўвайшоў і яго малодшы брат, Памсэгi, які, па сутнасці, стаў заменай Чульдарамi.

У цэнтры сюжэту знаходзіцца выкраданне ворагамі доктара Тудоджы, таго самага крата, і спроба яго вызваліць…

Крытыка правіць

Сярод замежных крытыкаў ёсць здагадкі, што насельнікі Кветкавага пагорка ўвасабляюць сабой КНДР, мядзведзі — СССР, мышы — Паўднёвую Карэю, калонкі — Японію, а ваўкі — ЗША[1]. Але гэтая алегарычная інтэрпрэтацыя ў самым серыяле ніколі не раскрывалася. Нават у калектыве Карэйскай студыі мультыплікацыйных фільмаў імя 26 красавіка заявіў, што падобныя інтэрпрэтацыі не адпавядаюць рэчаіснасці. Яны неаднаразова падкрэслівалі, што мультфільм быў створаны для выхавання ў дзецях пачуццяў кахання, дружбы і патрыятызму[2].

Карэйская студыя мультыплікацыйных фільмаў імя 26 красавіка, якая зняла серыял, таксама выпусціла шэраг самастойных кароткаметражных мультфільмаў з забаўнымі звяркамі. Некаторыя з іх з’яўляюцца часткай вялікага серыяла па назвай «Разумны янот» (кар.: 령리한 너구리). У адрозненне ад «Бурундука і Вожыка», яны накіраваны перш за ўсё на адукацыю ў сферы бяспекі дарожнага руху, навукі, спорту, летніх добраахвотніцкіх работ і г. д.

Зноскі

  1. Ольферт, А. Ежик с базукой, белочка на танке : (ru) // РИА Новости. — 2017. — 19 лістапада. (Праверана 3 чэрвеня 2018)
  2. 北서 인기끄는 '다람이와 고슴도치' : (ko). — 통일뉴스. — 2005년 2월 2일. (Праверана 3 чэрвеня 2018)