Бурэ́я (руск.: Буре́я) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскім краі і Амурскай вобласці, левы прыток ракі Амур.

Бурэя
эвенк. Ниман-бирра, Нюмень, руск. Бурея
Вадасховішча Бурэйскай ГЭС
Вадасховішча Бурэйскай ГЭС
Характарыстыка
Даўжыня 623 км
Басейн 70 700 км²
Расход вады 940 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°39′47″ пн. ш. 134°17′06″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Каардынаты 49°24′53″ пн. ш. 129°31′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора
Краіна
Рэгіёны Хабараўскі край, Амурская вобласць
Код у ДВР 20030500112118100041576
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 623 км, ад вытоку Правай Бурэі — 752[1] км. Плошча вадазборнага басейна 70,7 тыс. км². Утвараецца пры зліцці Правай і Левай Бурэі. У верхнім цячэнні горная рака, у сярэднім пераразае адгор’і хрыбта Турана і цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне. Асноўныя прытокі: Німан, Туюн (справа), Ургал, Тырма (злева). Сярэдні расход вады 940 м³/с. Сплаўная. Суднаходства на 197 км ад вусця (на 174 км, ад вусця да пасёлка Талакан[2]).

На рацэ Бурэйская ГЭС і Бурэйскае вадасховішча.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 76. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць