Бусельнік цыкутавы

Бу́сельнік цыкутавы[3], Бусельнік цыкутовы[4], Бусельнік звычайны (Erodium cicutarium) — від кветкавых раслін роду Бусельнік (Erodium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Бусельнік цыкутавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erodium cicutarium (L.) L'Herit.


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29147
NCBI  301481
EOL  392836
GRIN  t:15670
IPNI  372220-1
TPL  kew-2798183

Назва правіць

Грабелькі, дажджоўнік[5], жабнік[6], грабенчыкі, сушчэннік, чарвівец[3][4][7][8].

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло прамастаячае або прыўзнятае, апушанае густымі валаскамі. Лісце двойчыперыстарассечанае. Сцябловае на чаранках, супраціўнае[3]. Прыкаранёвае лісце ў разетцы. Кветкі малінавага, бледна-пурпуровага колеру з цёмнымі жылкамі, сабраныя па 3—8 у парасонападобныя суквецці[3]. Плод — зборны арэшак[3].

Арэал і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Заносны від у Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы[9]. Расце на палях, адкрытых сухіх месцах, у садах і агародах, у стэпах, пустынях і перадгор’ях, на засмечаных месцах. Цвіце ў маіверасні[3].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і меданосная расліна. Утрымлівае дубільныя рэчывы, карацін, арганічныя кіслоты і смолы[3]. Пустазелле на пасевах збожжавых, прапашных культур і льну, у садах і вінаградніках[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. а б Сорные растения. Erodium cicutarium (L.) L’Her. — Аистник цикутовый, журавельник цикутовый, грабельки // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць