Бутадыен — ненасычаны вуглевадарод. Упершыню атрыманы з сівушнага алею французскім хімікам Ж. Б. Каванту (1862). Бясколерны газ з непрыемным пахам, тэмпература кіпення — 4,47 °C, шчыльнасць вадкага 621,1 кг/м³ (20 °C), добра раствараецца ў бензоле, эфіры. Гаручы, тэмпература самазгарання 415 °C, сумесь з паветрам (1,1-12,5 % бутадыена) выбухованебяспечная. Лёгка полімерызуецца і суполімерызуецца. У прамысловасці атрымліваюць дэгідрагенізацыяй нафтапрадуктаў, якія маюць нармальныя бутан і бутэны. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сінтэтычных каўчукоў. Раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, ГДК 100 мг/м³.

Бутадыен
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₄H₆
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 106-99-0
PubChem 7845
Рэг. нумар EINECS 203-450-8
SMILES
RTECS EI9275000
ChemSpider 7557

Зноскі

Літаратура правіць